Вы тут

Лукашэнка: Інтэграцыйны парадак дня прыкметна ажывіўся


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету. Вітаючы ўдзельнкаў пасяджэння, кіраўнік дзяржавы выказаў спадзяванне, што па меры стабілізацыі эпідэміялагічнага становішча вернуцца традыцыйныя сустрэчы ў вочным фармаце. 


«Радуе, што да восені наш інтэграцыйны парадак дня прыкметна ажывіўся. У верасні з многімі з вас мы сустракаліся ў Душанбэ на мерапрыемствах ШАС і АДКБ, дзе асаблівую ўвагу надалі знешнепалітычным пытанням. Сёння ў нас ёсць добрая магчымасць абмеркаваць эканамічныя аспекты супрацоўніцтва», — пакдрэсліў ён.

Па словах Прэзідэнта, у вузкім складзе ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні фарміравання агульнага рынку газу, у тым ліку яго цэнаўтварэння і транспарціроўкі. Увагу ўдзялілі мэтазгоднасці далучэння ЕАЭС да глабальнага дыялогу па клімаце і ўзгадненню праекту сумеснай заявы па гэтай тэме.

На парадку дня пасяджэння ў шырокім складзе — прыняцце аднаго з ключавых дакументаў сустрэчы — рашэння аб пераходзе да другога этапу стварэння агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. Ён прадугледжвае падрыхтоўку да 2023 году праектаў правілаў гандлю і правілаў біржавых таргоў гэтымі прадуктамі. Да 2024 году плануецца распрацаваць міжнародны дагавор аб фарміраванні агульных рынкаў.

«Пры гэтым, імкнучыся да стварэння агульнага рынку энергарэсурсаў, неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх дзяржаў — членаў нашага Саюза. Толькі такім чынам мы зможам забяспечыць яго ўстойлівасць і даўгавечнасць. Далейшае развіццё ЕАЭС мы звязваем з поўнай і своечасовай рэалізацыяй Стратэгіі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Важна ўжо цяпер сканцэнтравацца на выкананні мер, прадугледжаных дадзеным дакументам. Толькі ў гэтым выпадку да 1 студзеня 2025 года мы атрымаем поўнафарматны эканамічны Саюз з адзінымі рынкамі тавараў, паслуг, капіталаў і працоўных рэсурсаў», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. 

Беларускі лідар назваў накірункі, якія лічыць прыярытэтнымі ў інтэграцыйным будаўніцтве. 

Першы накірунак. Фарміраванне лічбавай прасторы. 

«Паводле нашых ацэнак, працэс стварэння і запуску інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Саюза ідзе павольна. Мы будуем яе ўжо каля 10 гадоў. Пры ўсёй маштабнасці і складанасці праекта такія вынікі складана прызнаць здавальняючымі. З амаль 90 агульных працэсаў нармальна працуюць крыху больш за 20», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. 

Другі накірунак. Распрацоўка Пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту

Па словах кіраўніка дзяржавы, гэты накірунак з’яўляецца працягам пытання аб транзітным патэнцыяле. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што прыняцце гэтага пагаднення разам з Пагадненнем аб выкарыстанні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак будзе садзейнічаць павелічэнню транзітнага патоку тавараў.

Трэці напрамак. Сістэма планавання аграрна-прамысловага комплексу

Беларускі лідар падкрэсліў, што сістэму сярэднетэрміновага і доўгатэрміновага планавання АПК трэба ўкараніць для далейшага развіцця аграпрамысловага комплексу. Пры гэтым варта ўлічваць развіццё сусветнага аграрнага рынку. 

«Мы павінны сур’ёзна задумацца аб харчовай бяспецы нашых краін, абароне ад знешніх цэнавых шокаў, выкліканых ажыятажным попытам на тую ці іншую сельскагаспадарчую прадукцыю. Варта таксама выйсці на канчатковае рашэнне праблемы аднабаковых забарон і абмежаванняў на пастаўку тавараў. Адпаведна, трэба забяспечыць своечасовы і паўнавартасны міждзяржаўны абмен інфармацыяй у сферы санітарнага, фітасанітарнага і ветэрынарнага кантролю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Чацвёрты напрамак. Імпартазамяшчэнне

«У ЕАЭС пакуль занадта мала зроблена па імпартазамяшчэнні. Відавочна, што гэты працэс павінен быць увязаны з прамысловай кааперацыяй ў Саюзе. Каб пазбегнуць пратэкцыянізму на нацыянальным узроўні, неабходна максімальна выкарыстоўваць прамысловыя магутнасці і рэсурсы нашых краін. Важна не проста садзейнічаць вытворчаму супрацоўніцтву, але і стымуляваць больш прасунутыя формы кааперацыі шляхам стварэння наднацыянальных еўразійскіх кампаній або кансорцыумаў», — заўважыў Прэзідэнт. 

Пяты накірунак. Удасканаленне фінансавай інфраструктуры 

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі ўдасканаленне фінансавай інфраструктуры ЕАЭС патрабуецца ў тым ліку для падтрымкі прамысловай кааперацыі. «Для павелічэння колькасці сумесных — праектаў з высокай інтэграцыйнай часткай трэба забяспечыць доступ да праектнага фінансавання ў выглядзе доўгатэрміновых крэдытаў з ільготнай працэнтнай стаўкай. Для гэтага трэба змяніць фармат работы Еўразійскага банка развіцця. Галоўныя недахопы ў яго цяперашняй мадэлі — высокі парог фінансавання праектаў і адсутнасць ільготнай стаўкі па крэдытах», — канставаў ён. Прэзідэнт звярнуў увагу, што таксама для сумесных распрацовак неабходна больш актыўна прыцягваць нацыянальныя інстытуты развіцця. 

Шосты накірунак. Пашырэнне выкарыстання нацыянальных валют

«Празмернае выкарыстанне ў разліках той ці іншай замежнай валюты пазбаўляе нас канкурэнтных фінансавых і эканамічных пераваг, пагражае бяспецы нашых краін. Таму дзе, як не ў ЕАЭС, нам варта апераджальнымі тэмпамі выходзіць на выкарыстанне нацыянальных валют», — упэўнены кіраўнік дзяржвы.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што рашэнне пазначаных пытанняў дазволіць хутчэй пераадолець наступствы эканамічнага спаду, выкліканага пандэміяй, аднавіць дзелавую актыўнасць, прастымуляваць рост прамысловай вытворчасці, палепшыць транзітны патэнцыял і канкурэнтнае асяроддзе агульнай эканамічнай прасторы.

«У Беларусі перакананыя, што пры наяўнасці добрай волі сумеснымі намаганнямі нам удасца ў поўнай меры рэалізаваць усе магчымасці Еўразійскай эканамічнага саюза і дасягнуць пастаўленых мэтаў», — канстатаваў Прэзідэнт. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.