Вы тут

Прэзентацыя энцыклапедычнага псіхалагічнага слоўніка-даведніка адбудзецца ў «Сталіцы»


Яго аўтарскі калектыў складаецца з 28 вядучых спецыялістаў Беларусі і Расіі, сярод якіх вучоныя БДУ, МДУ імя М.В. Ламаносава, Разанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя С.А. Ясеніна, ВНДІ Міністэрства ўнутраных спраў Расіі, Інстытута сусветных цывілізацый і Ваеннай акадэміі паветрана-касмічнай абароны імя Г.К. Жукава. Выданне падрыхтавана пад рэдакцыяй рэктара БДУ Андрэя Караля, акадэміка Расійскай акадэміі адукацыі Сяргея Кандыбовіча і члена-карэспандэнта дадзенай акадэміі Таццяны Разінай.


Энцыклапедычны псіхалагічны слоўнік-даведнік з’яўляецца змястоўным працягам навучальнага дапаможніка «Псіхалогія вышэйшай школы ў Саюзнай дзяржаве», якое выйшла ў 2019 годзе, і сведчыць аб высокай эфектыўнасці супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх вучоных.

Змест слоўніка адлюстроўвае сучасны стан псіхалагічнай навукі, уключае паняційны, метадалагічны і канцэптуальны апарат асноўных галін псіхалогіі. Ён дапаможа чытачам зарыентавацца ў сучаснай псіхалогіі, а прадстаўлены даведачна-бібліяграфічны матэрыял — паглыбіць веды ў гэтай галіне.

Вучэбна-метадычны дапаможнік уключае 1000 артыкулаў і падартыкулаў. Яны распавядаюць пра гісторыю станаўлення псіхалагічнай навукі, вынікі фундаментальных даследаванняў па той ці іншай тэме. Таксама прыведзены спасылкі на навуковыя публікацыі апошніх гадоў.

Паняцці і тэрміны пераведзены на беларускую і англійскую мовы, што дазваляе чытачу пазнаёміцца з тэрміналагічнымі моўнымі аналагамі.

Выданне падыходзіць для ўсіх, хто цікавіцца псіхалогіяй. 

Прэзентацыя энцыклапедычнага псіхалагічнага слоўніка-даведніка адбудзецца 22 кастрычніка на кніжнай выставе-кірмашы ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» (пр-т Незалежнасці, 3, другі паверх). Пачатак у 15.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.