Пры пажары ў Гродзенскім раёне загінулі мужчына і жанчына, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Сёння раніцай у службу 101 паступіла паведамленне аб пажары ў садовым таварыстве «Арбіта-Зарачанка» Гродзенскага раёна. Жанчына, якая тэлефанавала звярнула ўвагу на дым з-пад даху цаглянага двухпавярховага дома.
«МНС прыступілі да пошуку людзей у хаце і ліквідацыі ўзгарання. У пакоі на канапе агнеборцы выявілі мужчыну без прыкмет жыцця, а непадалёку ў прагары канструкцыі падлогі — жанчыну», — распавялі ў МНС.
Загінулыя — гаспадар дачы 1954 года нараджэння і яго сужыцелька 1957 года нараджэння. Агнём пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь. Асноўныя разгляданыя версіі прычыны пажару — неасцярожнасць пры курэнні і кароткае замыканне электраправодкі. Абставіны трагедыі выясняются.-0-
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.