Вы тут

Беларус Ілля Івашка прайшоў у 1/8 тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу


Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (46-я пазіцыя рэйтынгу ATP) адолеў на стадыі 1/16 фіналу адзіночных спаборніцтваў турніру ў Санкт-Пецярбургу прадстаўніка Сербіі Ласла Джэрэ (52-й у ATP), паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Фота: noc.by

Беларус атрымаў верх над сербскім тэнісістам у двух сэтах: 6:3, 6:2. У матчы Івашка здзейсніў два эйсы супраць чатырох сапернікаў і дапусціў адну падвойную памылку супраць пяці ў Джэры.

На наступным этапе беларуса чакае сустрэча з шостай ракеткай планеты расіянінам Андрэем Рублёвым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.