Вы тут

Карпенка: Ад вакцынацыі залежыць эпідэміялагічны стан нашага грамадства


Ад вакцынацыі залежыць эпідэміялагічны стан нашага грамадства. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Сёння ён наведаў сярэднюю школу № 1 Фаніпаля, дзе прыняў удзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце «Школа актыўнага грамадзяніна» і сустрэўся з педагагічнай грамадскасцю Дзяржынскага раёна, паведамляе БелТА.


У час сустрэчы з педагагічнай грамадскасцю ўзнімаліся пытанні здаровага ладу жыцця вучняў, добраўпарадкавання спартыўных залаў і школьных стадыёнаў, наяўнасці сучаснага інвентару. У фармаце адкрытага дыялога з удзелам старшакласнікаў абмяркоўвалася тэма «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас — галоўная каштоўнасць».

Безумоўна, падчас пандэміі актуальнае пытанне вакцынацыі, і старшакласнікі пацікавіліся ў міністра, як ён ставіцца да прышчэпак. «Прывівацца ці не — усвядомлены выбар кожнага чалавека. Аднак ад вакцынацыі сёння залежыць эпідэміялагічны стан нашага грамадства. Выбар трэба рабіць на карысць грамадства і дзяржавы. Асабіста я вакцынаваўся яшчэ ў красавіку. Нядаўна прышчапіўся ад грыпу. Наперадзе яшчэ рэвакцынацыя», — расказаў Ігар Карпенка.

Сустракаючыся з педагогамі раёна, міністр нагадаў, што вядзецца актыўная работа над двума важнымі дакументамі — Кодэксам аб адукацыі і канцэпцыяй развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года. Адобраны новыя правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ, дзе прадугледжваецца здача сумешчаных выпускных і ўступных экзаменаў, а таксама пашыраюцца прэферэнцыі для алімпіяднікаў. Напрыканцы сустрэчы Ігар Карпенка падарыў школьнікам мячы і кнігі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.