Вы тут

Восень выходзіць на фінішную прамую. Якім будзе надвор'е ў лістападзе?


Дзмітрый Рабаў распавёў, чаго чакаць ад апошняга восеньскага месяца.


Тэмпература паветра

Надвор’е ў першыя два месяцы восені было даволі добрым. Верасень аказаўся вельмі халодным і дажджлівым, а кастрычнік, наадварот, падарыў нам вялікую колькасць сонечных дзён. І гэта, нягледзячы на першы снег, які адзначыўся на паўночным усходзе нашай краіны.

Лістапад чакаецца больш цёплым, чым звычайна: сярэдняя месячная тэмпература паветра прагназуецца на 1-1,5 градусы вышэй за кліматычную норму. Норма складае ад — 1 на паўночным усходзе да + 3 па паўдневым захадзе і захадзе і ў адрозненне ад кастрычніка паступова зніжаецца на 5-6 градусаў. У першай дэкадзе месяца будзе па-восеньску цёпла.

Фота: pexels.com

Частыя ўварванні халодных паветраных мас у другой палове лістапада будуць паступова фарміраваць зімні рэжым надвор’я. Пераход да сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 0 у бок зніжэння лічыцца пачаткам зімы. У сярэднім ён пачынаецца ў другой дэкадзе лістапада ў паўночных і паўночна-ўсходніх рэгіёнах нашай краіны і завяршаецца на паўднёвым захадзе ў канцы трэцяй дэкады — у пачатку снежня.

Ападкі

Іх колькасць за месяц фарміруецца ў межах сярэдніх шматлікіх значэнняў: норма 40-55 мм, а гэта значыць, што нас чакае ад 15 да 20 дзён з ападкамі. Яны ўсё часцей будуць у выглядзе дажджу з мокрым снегам. Дарэчы, у сувязі са змяненнямі клімату, дата, калі на зямной паверхні назіраецца ўстойлівае снежнае покрыва, змянілася. У сярэдзіне мінулага стагоддзя гэта адбывалася ў канцы другой дэкады лістапада. Зараз гэты працэс назіраецца на 10 дзён пазней.

З гісторыі метэаназіранняў

Самы цёплы лістапад выдаўся ў 1996 годзе. Вельмі холадна — на 7 градусаў ніжэй за кліматычную норму — было ў лістападзе 1998 года. Абсалютны максімум паветра +24,1 градуса быў адзначаны ў Мазыры 1 лістапада 1926 года. Абсалютны тэмпературны мінімум — 27,4 градусы зафіксаваны ў Езярышчы 30 лістапада 1992 года.

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.