Вы тут

Як у Пекіне будуць змагацца з пандэміяй


Да старту зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне засталося тры месяцы. Гэта будзе ўжо другая алімпіяда, якая праводзіцца ў цяжкіх эпідэміялагічных абставінах. Таму Міжнародны алімпійскі камітэт і арганізацыйны камітэт выпрацавалі прынцыпы правядзення бяспечных Гульняў. Гэтыя правілы заснаваныя на кансультацыях з міжнароднымі экспертамі і ўладамі Кітая, а таксама на вопыце ўдзельнікаў Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў. 


Усе спартсмены і ўдзельнікі Гульняў, якія цалкам вакцынаваныя, па прыездзе ў Кітай будуць уключаны ў спецыяльную сістэму. Тыя, хто не прайшоў поўную вакцынацыю, павінны будуць прайсці 21-дзённы каранцін. Спартсмены, якія змогуць прадставіць абгрунтаванае медыцынскае вызваленне ад вакцынацыі, будуць разглядацца ў індывідуальным парадку.

Арганізацыйны камітэт «Пекін-2022» зацвердзіць усе вакцыны для прымянення на Гульнях, прызнаная СААЗ ці адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі. Усе ўдзельнікі Алімпіяды будуць праходзіць штодзённае тэсціраванне. 

З 23 студзеня і да заканчэння Гульняў 20 лютага 2022 году будзе працаваць сістэма кіравання для бяспечнага правядзення Гульняў. Яна ахопіць усе сферы, звязаныя з Гульнямі, уключаючы прыезд дэлегацый, транспарт, размяшчэнне, харчаванне, спаборніцтвы, урачыстыя цырымоніі. Зімовыя Гульні могуць прайсці з гледачамі на трыбунах. Арганізацыйны камітэт прыняў рашэнне аб продажы білетаў на спаборніцтвы толькі для жыхароў Кітая. 

Электронныя памочнікі

Забяспечваць эпідэміялагічную бяспеку ў Кітаі будуць і робаты, іх на Алімпіядзе плануецца задзейнічаць каля 39. На арэне «Укесон», дзе адбудуцца матчы па хакеі з шайбай, ужо прайшлі іспыты электронных памочнікаў. Адзін будзе займацца дэзінфекцыяй арэны, можа апрацаваць плошчу ў 36 квадратных метраў за адну хвіліну. Другі забяспечвае антысептык для рук і нагадвае людзям пра неабходнасць насіць маску. Прымяненне гэтых робатаў дазволіла скараціць колькасць персаналу прыкладна да 1000 чалавек. У дапаўненне да робатаў на арэне «Укесон» усталяваны і лічбавыя кантрольна-прапускныя пункты. Пасля праверкі тэмпературы наведвальніка і сканіравання яго QR-коду кантрольна-прапускны пункт адпраўляе запісы аб стане яго здароўя, паездках і вакцынацыі на тэрмінал, які кантралюецца выдалена, каб затым прыняць меры ў выпадку патэнцыйнай успышкі каранавіруса. 

Каардынацыйная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэту па правядзенні зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 адзначыла высокую гатоўнасць Кітая да Гульняў. «Міжнародныя федэрацыі і спартоўцы пакінулі станоўчыя водгукі аб алімпійскіх аб’ектах, на якіх ужо завяршылі тэставыя спаборніцтвы. Мы чакаем цікавыя і бяспечныя Гульні», — сказаў Хуан Антоніа Самаранч, старшыня Каардынацыйнай камісіі.

Валерыя СЦЯЦКО

Загаловак у газеце: Не толькі цікавыя, але і бяспечныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.