Вы тут

Уладзімір Макей: "Беларусь і Расія прадэманстравалі высокую дынаміку супрацоўніцтва"


Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі ў Маскве. «У бягучым годзе Беларусь і Расія прадэманстравалі высокую дынаміку супрацоўніцтва. Інтэнсіўныя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, розныя фарматы міжурадавага, міжпарламенцкага і міжгаліновага ўзаемадзеяння даюць магчымасць падтрымліваць рэгулярны двухбаковы дыялог па ўсім спектры тэм. Гэты год стаў знакавым для развіцця саюзнага будаўніцтва. Праведзены вялікі аб'ём работы па падрыхтоўцы і ўзгадненні новага інтэграцыйнага пакета дакументаў», — перадае словы кіраўніка МЗС БелТА.


Фота: sb.by

Кульмінацыяй, па яго словах, стала зацвярджэнне адпаведных дакументаў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета 4 лістапада. «Гэта азначае, што ў найбліжэйшы час саюзныя адносіны паміж нашымі дзяржавамі выйдуць на якасна новы ўзровень, перш за ўсё ў эканамічнай сферы», — падкрэсліў Уладзімір Макей. Кіраўнікі МЗС дзвюх краін Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў у сваю чаргу зацвердзілі Праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2022—2023 гады.

Па словах Уладзіміра Макея, эканомікі дзвюх краін павінны не канкурыраваць, а наадварот, дапаўняць адна адну. «Як нам здаецца, гэтыя 28 саюзных праграм якраз і працуюць у гэтым напрамку», — адзначыў ён. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што работа над саюзнымі праграмамі вялася тры гады. Яны закліканы надаць новы імпульс саюзнаму будаўніцтву. «Асноўная мэта падпісаных дакументаў у тым, каб узняць узровень эканамічнага развіцця абедзвюх дзяржаў. Галоўнае — забяспечыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання, зблізіць макраэканамічныя палітыкі дзяржаў, — падкрэсліў Уладзімір Макей. — Гэта і гарманізацыя мытнага і падатковага заканадаўстваў, выпрацоўка ўзгодненых прамысловых і сельскагаспадарчых палітык і гэтак далей».

Таксама на калегіі беларускі міністр выказаўся па актуальным парадку дня ў сферы знешняй палітыцы Беларусі. Уладзімір Макей згадаў: справаздача ІКАА па інцыдэнце з самалётам Ryanaіr чарговы раз адкладзеная з-за таго, што заходнія партнёры не могуць знайсці пераканаўчых дакументаў, якія пацвярджаюць парушэнне Беларуссю нейкіх правілаў. Уладзімір Макей падзякаваў расійскаму боку за ўсебаковую палітычную падтрымку і экспертную дапамогу, у тым ліку на перадавой Савета ІКАА ў Манрэалі, дзе зараз ідзе разгляд даклада па факце вымушанай пасадкі ў Мінску ў маі гэтага года рэйса Ryanaіr. Ён звярнуў увагу, што цяпер супраць Беларусі развязана маштабная гібрыдная і санкцыйная вайна.

Уладзімір Макей таксама падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. Па яго словах, адбываецца бессаромны здзек з праху савецкіх воінаў, ідзе перакадзіраванне свядомасці людзей у бок апраўдання і нават гераізацыі нацызму.

Кіраўнік МЗС канстатуе: «Палітычны шантаж беларускай дзяржавы працягваецца. На падыходзе — пяты пакет абмежаванняў, пра што пляткараць ужо на Захадзе. Нагодай на гэты раз стаў міграцыйны крызіс, справакаваны самім жа Еўрасаюзам і яго краінамі-членамі, якія мяжуюць з Беларуссю», — кажа ён.

Таму ва ўмовах усё большага санкцыйнага ціску Беларусь нацэленая на кансалідаваную работу з расійскімі калегамі і ўзаемную падтрымку, у тым ліку датычна сумеснай рэакцыі на недружалюбныя дзеянні супраць нашых краін. Акрамя таго, Уладзімір Макей назваў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі на міжнародных пляцоўках узорам блізкіх саюзніцкіх адносін.

Паводле яго слоў, у Еўрапейскага саюза няма ніякай стратэгіі ў адносінах да Беларусі, а задача палітыкі ЕС — пакараць непакорлівую краіну, якая мае альтэрнатыўны пункт гледжання і робіць нейкія крокі, што з'яўляюцца прыкладам для трэціх краін.

Міністр расказаў па выніках сустрэчы, што абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца сумесных мер па мінімізацыі ўрону ад пандэміі каранавіруса. Раней бакі паспяхова ўзгаднілі зняцце ўсіх абмежаванняў па авіязносінах. «Узаемны пазітыўны эфект ад гэтага рашэння адзначаецца ўсімі. Сёння на парадку дня — найхутчэйшае поўнае аднаўленне чыгуначных маршрутаў паміж нашымі краінамі, — сказаў кіраўнік МЗС. — Разлічваем таксама на спрашчэнне перамяшчэння аўтатранспартам. Гэта вельмі актуальна для беларусаў і расіян».

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Змены ў падатковы кодыэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодыэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

Грамадства

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Ідэя стварыць гурток авіямадэлістаў у нейкім сэнсе звязана і з размяшчэннем побач з райцэнтрам былога ваеннага аэрадрома.