Вы тут

Актуальныя пытанні развіцця гарадскога асяроддзя абмяркуюць у БДУ


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльныя практыкі і развіццё гарадскога асяроддзя: урбаністыка і інаватыка» адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Навуковае мерапрыемства пройдзе 25–26 лістапада ў вочна-дыстанцыйным фармаце.


Удзельнікамі форуму стануць больш як 80 вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Эстоніі і Казахстана.

Двухдзённая праграма ўключае пленарныя і секцыйныя пасяджэнні, семінары, а таксама круглы стол, дзе адбудзецца абмеркаванне пытанняў у галіне сучаснай урбаністыкі, абмен інавацыйнымі методыкамі сацыялагічнага даследавання сучаснага горада, тэхналогіямі ўкаранення электроннага ўрада і г.д.. У прыватнасці, спецыялісты закрануць тэмы якасці гарадскога асяроддзя, ролі сацыялагічнага апытання пры гарадскім праектаванні, універсальнага дызайну і іншыя.

Падчас круглага стала «Лічбавы горад і лічбавыя кампетэнцыі гараджан: тэндэнцыі і механізмы ўзаемаўплыву» дыскусія разгорнецца вакол электроннай трансфармацыі насельніцтва і яе ўплыву на пераўтварэнне рынку працы.

Вынікам двухдзённай працы стане выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі, які размесцяць у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ пры падтрымцы інавацыйнага фонду Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.