3 снежня — урачыстая падзея ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь праводзіць экспертна-медыйны семінар, прысвечаны святкаванню 80-й гадавіны пачатку контрнаступлення савецкіх войсак у бітве пад Масквою. Мяркуецца, што адкрые семінар уступным прывітальным словам Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў.
Сярод удзельнікаў — ваенныя гісторыкі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Беларусі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Правядзенне семінара прымеркавана і да адкрыцця ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выставачнага праекта «Бітва за Маскву. Бяссмерце подзвіга».
Пачатак мерапрыемства — а 14-й гадзіне.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв'ю: pixabay.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.