Вы тут

Кісялёў: інтэрв’ю з Лукашэнкам будзе цалкам паказана ў эфіры тэлеканала «Россия 24»


Аб гэтым па выніках інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў журналістам генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрый Кісялёў. Ён адзначыў:


Фота: БелТА

— Гэтае інтэрв’ю было дадзена агенцтву «Россия сегодня» і нашаму падраздзяленню РІА «Новости» — такі быў афіцыйны запыт. У нас ёсць дамоўленасць з ВГТРК, што яно будзе цалкам паказана па «России 24». Фрагмент інтэрв’ю будзе паказаны ў «Вестях недели» ў бліжэйшым выпуску. Што тычыцца агенцтва: інтэрв’ю будзе вывешанае на РІА Новости. РІА Новости — гэта самы папулярны рэсурс у рускім інтэрнэце, туды заходзяць больш за 6 мільёнаў карыстальнікаў у дзень. «Россия сегодня» працуе на 32 мовах. Гэта значыць, на ўсіх 32 мовах пойдуць фрагменты гэтага інтэрв’ю. Плюс, канешне, сацыяльныя сеткі. Мы чэмпіёны па рабоце ў сацыяльных сетках, у нас каля 10 мільёнаў падпісчыкаў. У нашай медыягрупе ёсць «Радио Sputnik» — самая цытаваная радыёстанцыя Расіі. Увогуле, на ўсіх нашых рэсурсах гэтае інтэрв’ю будзе выкарыстанае. У тым ліку на нашым рэсурсе Украіна.ру. Мала не будзе!

Інтэрв’ю гендырэктара МІА «Россия сегодня» з Прэзідэнтам Беларусі працягвалася дзве з паловай гадзіны. Пры гэтым Дзмітрый Кісялёў заўважыў, што яму «заўсёды не хапае, хацелася б больш».

Выбар рэдакцыі