Вы тут

Уладзімір Караткевіч: Дыялог з кітайскім чытачом прадаўжаецца


У кастрычніцкім, дзесятым за 2021 год, нумары часопіса «Беларусь» працягваецца публікацыя «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра КАРАТКЕВІЧА ў перакладзе на кітайскую мову. 


Перакладчык — студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сунь ФАНЬЦІ. Твор класіка беларускай літаратуры ў пераўвасабленні на кітайскую мову знайшоў свайго чытача і ў Кітаі. І дзесяты, і папярэднія — восьмы і дзевяты, нумары часопіса «Беларусь» Выдавецкім домам «Звязда» перасланы ў Кітай у Другі Пекінскі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, дзе працуе Цэнтр культуры Беларусі. Узначальвае яго доктар філалагічных навук спадарыня Чжан ХУЭЙЦІНЬ. Таксама часопіс з кітайскім перакладам твора Уладзіміра Караткевіча ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых бібліятэк краіны. 

Важна, каб публікацыю перакладу маладога перакладчыка заўважылі і ў беларускіх Інстытутах кітаязнаўства імя Канфуцыя, якія працуюць у шэрагу айчынных універсітэтаў. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.