Вы тут

Саўмін зацвердзіў канцэпцыю развіцця сістэмы адукацыі Беларусі да 2030 года


Урад зацвердзіў канцэпцыю развіцця сістэмы адукацыі Беларусі да 2030 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 лістапада 2021 года № 683, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


«Грамадству патрэбныя адукаваныя, маральныя, прадпрымальныя і кампетэнтныя асобы, здольныя самастойна прымаць адказныя рашэнні ў сітуацыі выбару, прагназуючы іх магчымыя наступствы, якія ўмеюць выбіраць спосабы супрацоўніцтва. Яны павінны адрознівацца мабільнасцю, дынамізмам, канструктывізмам, валодаюць развітым пачуццём адказнасці за свой лёс і лёс краіны. Для падрыхтоўкі людзей з такімі якасцямі патрабуецца абнаўленне нацыянальнай сістэмы адукацыі», — гаворыцца ў дакуменце.

У канцэпцыі адзначана, што нацыянальная адукацыя Беларусі традыцыйна з’яўляецца адной з вышэйшых каштоўнасцяў беларускага народа. Вядучымі прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі з’яўляюцца дзяржаўна-грамадскі характар кіравання, прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі, забеспячэнне прынцыпу справядлівасці, роўнага доступу да адукацыі, інклюзія, павышэнне якасці адукацыі для кожнага.

Канцэпцыяй вызначаны мэты развіцця, асноўныя задачы, напрамкі развіцця, спосабы дасягнення мэтаў і вырашэння асноўных задач дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей, моладзі і дарослых, кадравага забеспячэння, эканомікі і цыфравізацыі сістэмы адукацыі, выхаваўчай работы.

Канцэпцыя будзе рэалізавана ў два этапы ў адпаведнасці з пяцігадовымі планамі і праграмамі развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.

Пастанова ўступіла ў сілу 30 лістапада 2021 года.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.