Вы тут

Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў «Белдзяржстраху» са 100-годдзем прадпрыемства


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» са 100-годдзем з дня заснавання прадпрыемства, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Век — гэта больш чым салідны тэрмін функцыянавання на страхавым рынку. Год за годам вы карпатліва зараблялі дзелавую рэпутацыю, назапашвалі практычны вопыт, укаранялі самыя перадавыя формы і метады работы з кліентамі і партнёрамі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сёння „Белдзяржстрах“ па праву займае пазіцыю флагмана ў галіны, стаўшы адным з самых вядомых брэндаў нашай краіны».

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў захавае традыцыі кампаніі, галоўнымі з якіх заўсёды былі надзейнасць, кліентаарыентаванасць і высокая якасць паслуг, а таксама працягне развівацца і ўдасканальвацца на карысць Беларусі і яе народа.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.