Вы тут

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць фіксаваць парушэнні на 12 участках Мінска


Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць сёння фіксаваць парушэнні на 12 участках Мінска, паведамілі ва УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.


Паводле даных сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, з 07.00 да 20.00 мабільныя датчыкі будуць кантраляваць сітуацыю на 36-м км МКАД, дзе дзейнічае хуткаснае абмежаванне 90 км/гадз.

З поўдня да паўночы парушэнні будуць фіксаваць на вул. Ваўпшасава, 4/15, пр. Незалежнасці, 131/2, вул. Маякоўскага, 24, пр. Прытыцкага, 60 к.5, пр. Партызанскім, 75, вул. Арлоўскай, 80 , пр.Пушкіна, 55, дзе дазволены хуткасны максімум у 60 км/г, а таксама пр.Дзяржынскага, 80 (70 км/г), 41-м і 53-м км МКАД (90 км/г).

З 20.00 да 03.00 датчыкі кантролю будуць працаваць на пр. Незалежнасці, 45 (60 км/г).

У Дзяржаўтаінспекцыі просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.