Вы тут

Лепшыя кнігі прыедуць да нас


З 16 па 22 лютага ў сталіцы Беларусі пройдзе XXIX Мінская міжнародная выстава ­кірмаш, і Краінай-­Ганаровым госцем на ёй будзе Азербайджан


Па традыцыі ладзіцца выстава па адрасе: Мінск, праспект Пераможцаў, 14. І ўдзел у прэстыжным на прасторах Усходняй Еўропы кніжным форуме прымуць выдаўцы, паліграфісты, пісьменнікі з дзясяткаў краін.

Краінай-Ганаровым госцем чарговай Мінскай выставы-кірмашу стане Азербайджан. На тое ёсць усе падставы. У Беларусі з Азербайджанам добрыя гуманітарныя, культурныя й выдавецкія стасункі. У тым ліку – і на ніве перакладаў твораў беларускіх пісьменнікаў на азербайджанскую мову ды наадварот. У Мінску некаторы час назад пабачыла свет анталогія сучаснай азербайджанскай паэзіі на беларускай мове, выйшла кніга вершаў Лейлы Аліевай у перакладах Таццяны Сівец, казачная кніга Севіндж Нурукызы, адрасаваная дзецям. Выдадзены зборнік вершаў Чынгіза Алі аглу “Знічкай цябе я пакіну” на беларускай мове.

У Баку шмат зрабілі для прадстаўлення беларускай літаратуры на азербайджанскай мове доктар філалагічных навук Флора Наджы, літаратуразнаўца Ірада Мусаева, празаік, драматург, перакладчык Камран Назірлі, пісьменніца Севіндж Нурукызы, публіцыстка і перакладчыца Салатын Мірзоева. Летась у Азербайджане пабачыла свет анталогія беларускай дзіцячай літаратуры на азербайджанскай мове.

Сяргей Шычко

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Лепшыя кнігі прыедуць да нас

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.