Вы тут

Жыхар Брэста ў аўтобусе пагражаў школьніку нажом


У Брэсце затрымалі 44-гадовага мужчыну, які ў аўтобусе прыставіў нож да шыі падлетка, перадае СК.


Фота: СК

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 2 снежня. Мужчына ехаў у рэйсавым аўтобусе. На суседніх сядзеннях размясціліся трое школьнікаў. Па меркаванні пасажыра, яны гучна смяяліся. Ён устаў са свайго месца і прыставіў складаны нож да шыі 13-гадовага юнака: пагражаў прымяніць зброю, калі маладыя людзі не будуць паводзіць сябе цішэй. Хлопцы спалохаліся і на бліжэйшым прыпынку выйшлі. Аднак яны аказаліся не нясмелага дзясятка. Калі хуліган таксама выйшаў з транспарту, школьнікі прасачылі ягоны шлях да дома, а потым паведамілі пра тое, што здарылася ў міліцыю.

На месца прыехала следча-аператыўная група. Следчы правёў агляд месца здарэння, быў канфіскаваны нож, па якім прызначаная экспертыза халоднай зброі. Дапытаны падазраваны, пацярпелы і сведкі. У дачыненні да мужчыны Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) КК. Падчас паездкі ў аўтобусе ён быў п’яны. Цяпер фігурант затрыманы і дае прызнальныя паказанні. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Выбар рэдакцыі