Вы тут

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19


Новы штам «Амікрон», які выявілі ў лістападзе на поўдні Афрыкі, працягвае распаўсюджвацца па свеце, захопліваючы ўсё больш краін. Ён выяўлены ў большасці краін Еўропы, а днямі зафіксаваны і ў Расіі. Але пакуль усе выпадкі, пра якія вядома, былі лёгкія ці ўвогуле бессімптомныя. Не паведамляецца і пра смерці ад новага штама. Тым часам пажылыя людзі знаходзяцца ў зоне рызыкі і больш схільныя да захворвання на каранавірус. Менавіта ў іх з-за нагрузкі на імунную сістэму магчымыя ўскладненні, у тым ліку вірусная пнеўманія, наступствы для сардэчна-сасудзістай сістэмы і іншыя. Якія варта выконваць рэкамендацыі пажылым людзям, а таксама і тым, каму даводзіцца даглядаць хворага члена сям'і, каб пазбегнуць заражэння COVІD-19, расказала ўрач-рэабілітолаг, загадчык аддзялення рэабілітацыі 11-й гарадской паліклінікі Вольга Ячэйка.


Фота: pixabay.com

Правілы асабістай гігіены на кожны дзень

  • Калі да вас прыйшлі госці, вітайце іх на адлегласці не менш як адзін метр кіўком галавы, пазбягаючы поціскаў рукі.
  • Прасіце гасцей і людзей, якія пражываюць з вамі побач, часцей мыць рукі.
  • Рэгулярна чысціце і апрацоўвайце антысептыкам паверхні ў сваім жыллі, асабліва тыя, да якіх часцей дакранаюцца іншыя людзі.
  • Калі хто-небудзь, хто з вамі жыве, адчувае сябе не вельмі добра (і асабліва калі ў яго ёсць сімптомы COVІD-інфекцыі — павышэнне тэмпературы, кашаль, ламота, болі ў горле, заложанасць носа ці насмарк) — пастарайцеся менш з ім кантактаваць.
  • Калі вы захварэлі са з'яўленнем сімптомаў COVІD-19, паспрабуйце да самастойнага наведвання ўстановы аховы здароўя звязацца з урачом па тэлефоне і ўзгадніць з ім вашы дзеянні.
  • У выпадку наведвання грамадскіх месцаў карыстайцеся такімі ж мерамі засцярогі ад інфіцыравання COVІD-19, як і ва ўласным доме.
  • Старайцеся прытрымлівацца мер прафілактыкі інфіцыравання COVІD-19 з даступных вам інфармацыйных крыніц.

Калі вы на самаізаляцыі

  • Пазбягайце цесных кантактаў з асобамі, у якіх ёсць сімптомы захворвання.
  • Калі вы захварэлі, заставайцеся дома.
  • Прыкрывайце нос і рот насоўкай пры чханні і кашлі.
  • Праводзьце апрацоўку паверхняў і прадметаў ужытку, да якіх часта дакранаюцца (сталы, выключальнікі, дзвярныя ручкі, ручкі шафак), з выкарыстаннем звычайных мыйных сродкаў і вады.
  • Мыйце рукі з мылам мінімум 20 секундаў, асабліва пасля наведвання санвузла, перад ядой, пасля смаркання, кашлю, чхання. Калі мыццё рук з мылам немагчымае, выкарыстоўвайце антысептыкі з утрыманнем спірту не менш за 60 %. Пры наяўнасці відавочных забруджванняў рукі абавязкова варта вымыць з мылам.
  • Не дакранайцеся да вачэй, носа, рота нямытымі рукамі.

Важна загадзя вызначыць пакой у вашай кватэры ці доме, які будзе выкарыстоўвацца для асобнага знаходжання членаў сям'і з сімптомамі захворвання. Загадзя плануйце яго прыборку. Калі гэта магчыма, хворы член сям'і павінен карыстацца асобным санвузлом.

Калі вы даглядаеце пацыента з COVІD-19

  • Сачыце за сваім самаадчуваннем. У выпадку развіцця сімптомаў, якія не выключаюць ковід-інфекцыю (ліхаманка, кашаль, задышка), паведаміце пра гэта медыцынскім работнікам па тэлефоне.
  • Пераканайцеся, што вы разумееце рэкамендацыі, якія пацыент атрымаў ад медыкаў, і здольныя дапамагчы вашаму блізкаму іх прытрымлівацца. Будзьце гатовыя дапамагчы яму з базавымі патрэбамі і справамі па доме, а таксама забяспечыць неабходнымі лекамі, прадуктамі харчавання і іншымі прадметамі.
  • Адсочвайце сімптомы і стан хворага. У выпадку пагаршэння звярніцеся ва ўстанову аховы здароўя па тэлефоне і паведаміце пра наяўнасць падазрэнняў ці лабараторнага пацвярджэння COVІD-19.
  • Калі магчыма, не заставайцеся ў адным памяшканні з хворым, для яго павінен быць выдзелены асобны пакой. Па меры магчымасці карыстайцеся асобным санвузлом.
  • Забараніце іншым людзям, якія не пражываюць з вамі, без неабходнасці наведваць кватэру ці дом, дзе знаходзіцца хворы чалавек.
  • Падчас хваробы ён не павінен даглядаць сваіх хатніх жывёлін.
  • Рэгулярна выконвайце гігіенічную апрацоўку рук — мыццё з мылам не менш за 20 секундаў, пры немагчымасці выкарыстоўвайце антысептык.
  • Пазбягайце дотыкаў да вачэй, носа, рота нямытымі рукамі.
  • Хворы чалавек мусіць насіць медыцынскую маску, калі разам з ім у пакоі знаходзіцца хтосьці яшчэ. Калі пацыент не ў стане насіць медыцынскую маску, яе павінны насіць усе навакольныя.
  • Пры кантакце з біялагічнымі вадкасцямі пацыента варта надзець медыцынскую маску і пальчаткі.
  • Пазбягайце выкарыстання агульных прадметаў ужытку разам з хворым, такіх як кухонны посуд, сталовыя прыборы, ручнікі, пасцельная бялізна.
  • Штодня апрацоўвайце ці мыйце звычайнымі хатнімі мыйнымі сродкамі прадметы і паверхні, да якіх часта дакранаюцца: сталы, дзвярныя ручкі, сантэхніку, туалет, тэлефон, клавіятуру, планшэт, прыложкавыя столікі.
  • Часцей мяняйце і старанна мыйце адзенне і бялізну.

І памятайце, што найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.