Вы тут

Яркі агонь — да ўдачы


Сустракаючы Каляды і Новы год, людзі заўсёды марылі аб тым, каб было шчасліва. Як жа прыцягнуць, прывабіць удачу? Як зрабіць гэтыя цудоўныя зімовыя святы больш запамінальнымі і рамантычнымі? Мне здаецца, проста: з дапамогай святла.


Перш за ўсё нам спатрэбіцца многа свечак. Я іх купляю загадзя, рознай формы і памераў. А вось падсвечнікі можна зрабіць самому, прасвідраваўшы адтуліну ў яблыку, рэпе, бураку, круглай бульбіне...

Добра скарыстацца і яловымі шышкамі, калі акуратна зрэзаць у іх верхавінкі, у сярэдзіну накапаць воску і ўмацаваць на падстаўкі з пенапласту. Упрыгожыць іх можна яловымі ці хваёвымі лапкамі, пакрытымі «снегам» (крошкамі таго ж пенапласту), маленькімі цацкамі, яркімі банцікамі, «дожджыкам», цукеркамі... Вакол свечак з дапамогай зубачыстак можна замацаваць яркія ягады каліны, рабіны, бліскучыя пацеркі...

Падсвечнікамі ў час свят могуць «папрацаваць» таксама попельніцы, фужэры, маленькія вазачкі.

Здаўна свечкі выкарыстоўвалі і для варажбы. Лічылася: калі свечка доўга не загараецца, значыць, у найбліжэйшы час нешта запланаванае можа не спраўдзіцца. Калі полымя замігае — у жыцці адбудуцца перамены, а яркі агонь — знак шанцавання і ўдачы.

Запальваючы свечку, можна загадаць жаданне. Калі кроплі воску пацякуць па левым баку, яно не збудзецца, калі па правым — вам пашанцуе.

Праявіце крыху фантазіі — зрабіце свой дом святочным і радасным. І тады, магчыма, акурат такім жа стане для вас Новы год!

Софія КАБАРЫХА,

в. Паланечка, Баранавіцкі раён

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.