Вы тут

Мужчына адкрыў стральбу ў будынку маскоўскага МФЦ, ёсць загінуўшыя


Сама меней два чалавекі загінулі ў выніку стральбы ў МФЦ на поўдні Масквы, паведамляе газета «Известия».


Фота: РИА Новости

Паводле інфармацыі выдання, загінуўшыя — ахоўнік і супрацоўніца-аператар. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі, сярод іх ёсць дзіця. Інфармацыю аб загінуўшых і пацярпелых пацвердзіў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Ён таксама выказаў спачуванні родным і блізкім загінуўшых.

Мужчыну, які страляў, удалося затрымаць. Удакладняецца, што затрыманы адкрыў агонь праз канфлікт, звязаны з медыцынскай маскай. «Па папярэдняй інфармацыі, у выніку канфлікту, які ўзнік з-за просьбы ахоўніка надзець маску, наведвальнік дастаў зброю і пачаў страляць», — паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.