Вы тут

Таццяна Рунец: «Спробам перапісаць ход гісторыі неабходна супрацьстаяць»


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах аб прынятым у другім чытанні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў законе «Аб генацыдзе беларускага народа»:


— Я глыбока перакананая ў тым, што любым спробам перапісаць ход гісторыі і фальсіфікаваць падзеі і вынікі Другой сусветнай вайны неабходна даваць самы рашучы адпор. Мы назіраем, як калектыўным Захадам, ды і некаторымі псеўдагісторыкамі, якія імкнуцца да заходняй сістэмы каштоўнасцяў, заціраюцца відавочныя факты генацыду беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны, усяляк абяляюцца злачынцы, на руках якіх кроў ні ў чым невінаватых людзей. Мы, заканадаўцы, павінны ўсяляк супрацьстаяць такім спробам умяшання ў гістарычны кантэкст!

Гэта неабходна тым, хто загінуў, — для захавання памяці пра мільёны савецкіх людзей, якія сталі ахвярамі ваеннай агрэсіі. Гэта неабходна нам, жывым, цяперашняму і будучаму пакаленням — для таго каб не дапусціць паўтарэння страшнай катастрофы, якую спазнала чалавецтва менш за сто гадоў таму. Для нас, беларусаў, гэта найбольш важна, бо менавіта наша тэрыторыя станавілася галоўнай арэнай ваенных баталій.

Я цалкам падтрымліваю ініцыятыву прыняцця гэтага закона, бо праз восем дзясяткаў гадоў з пачатку Другой сусветнай вайны ўсё часцей і часцей гучыць думка, якая адмаўляе факт генацыду беларускага народа. Лічу своечасовымі прыняцце гэтага закона і ўвядзенне ў Крымінальны кодэкс адпаведнага артыкула, які ў якасці санкцыі прадугледжвае абмежаванне і пазбаўленне волі за публічнае адмаўленне гістарычных фактаў. Тым больш профільныя дакументы — Канвенцыя аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранняў за яго (1948 г.), Канвенцыя аб непрымянімасці тэрміну даўнасці да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва (1968 г.) — накіраваны на заканадаўчае забеспячэнне абароны фундаментальных каштоўнасцяў і ўстанаўленне бар'ераў на шляху да ўсялякіх спроб фальсіфікаваць ход гісторыі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Блізнятам – нямала спраў і праектаў, авену – усё будзе спорыцца ў руках.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.