Вы тут

Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасцю і навінкамі тэхнікі БЕЛАЗ


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць наведвае Беларускі аўтамабільны завод, перадае БелТА.


На БЕЛАЗе Раман Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасцю і мадэльным радам выпускаемай тэхнікі. На выпрабавальным палігоне кіраўніку ўрада былі прадэманстраваны ў рабоце перспектыўныя інавацыйныя навінкі прадпрыемства: электрасамазвал «БЕЛАЗ-7558E» грузападымальнасцю 90 т на цягавых акумулятарных батарэях, дызель-тралейвоз «БЕЛАЗ-7530Е» грузападымальнасцю 220 т, а таксама новая мадыфікацыя кар’ернага самазвала «БЕЛАЗ-75711» грузападымальнасцю 450 т.

Таксама на прадпрыемстве пройдзе нарада пад старшынствам прэм’ер-міністра, дзе будуць падведзены вынікі работы БЕЛАЗа за 2021 год і прадстаўлены прагноз развіцця кампаніі на наступны год.

Сёння ААТ «БЕЛАЗ» мае самую шырокую лінейку кар’ерных самазвалаў на сусветным рынку па класах грузападымальнасці. Кампанія рэалізуе праекты па стварэнні высокапрадукцыйнай інавацыйнай тэхнікі — гэта рабатызаваныя самазвалы для самакіруемых тэхналагічных комплексаў, кар’ерная тэхніка на альтэрнатыўных крыніцах энергіі, кар’ерныя экскаватары, інтэлектуальная сістэма глабальнага маніторынгу і інш.

«Ключавыя паказчыкі эфектыўнасці, даведзеныя Міністэрствам прамысловасці (аб’ём вытворчасці, тэмп росту экспарту тавараў, рэнтабельнасць продажаў) за 12 месяцаў 2021 года будуць выкананы», — адзначылі ў кампаніі. Згодна з бізнес-планам на 2022 год на прадпрыемстве плануюць вытворчасць падтрымаць на ўзроўні 2021 года. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай па ААТ «БЕЛАЗ» запланавана на ўзроўні 40,5 працэнта. У значнай меры развіццё кампаніі ў наступным годзе будзе накіравана на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. Чакаецца, што тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы складзе 106,6 працэнта.

ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» — буйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.