Вы тут

Новы комплекс для жыхароў горада і будучых чэмпіёнаў


Добры падарунак да Новага года і Каляд атрымалі жыхары Старых Дарог, што на Міншчыне. Тут адкрыўся фізкультурна-аздараўленчы комплекс «АкваСтар».


— Напярэдадні навагодніх свят мы дорым жыхарам Старых Дарог і яго ваколіц такі цудоўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Гэты аб'ект стане прыцягальным для ўсіх прыхільнікаў здаровага спосабу жыцця, — адзначыў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын падчас урачыстага адкрыцця комплексу.

Акрамя таго, Аляксандр Турчын уручыў дырэктару дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Наталлі Паўлаўскас сертыфікат на 30 тысяч рублёў для набыцця спартыўнага абсталявання.

Узвядзенне першай чаргі комплексу закончылі роўна за год. Аб'ект уключае два плавальныя басейны — для дарослых і малых, більярдную залу і залу для фітнесу, саўну. Пасля заняткаў спортам усе ахвотныя могуць адпачыць ва ўтульным кафэ, выпіць гарбаты або кавы, перакусіць. Другой чаргой будаўніцтва прадугледжана спартыўная зала.

Патэнцыйныя наведвальнікі комплексу вельмі задаволеныя тым, што іх жаданне спраўдзілася. Раней, каб паплаваць у басейне, даводзілася ездзіць у суседнія райцэнтры.

Наведваць комплекс змогуць не толькі прафесійныя спартсмены, але і простыя жыхары горада і раёна, школьнікі. Кожны знойдзе тут занятак даспадобы: створаны групы па шэйпінгу і плаванні, аэробіцы і аквааэробіцы. Для шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў распрацоўваецца сістэма скідак і бонусаў.

Немалаважна для райцэнтра і тое, што ў комплексе створана 60 новых рабочых месцаў.

Старыя Дарогі вядомыя сваімі юнымі спартсменамі, якія прынеслі славу роднаму гораду і раёну. Гэта бронзавы прызёр Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе Дзмітрый Варончык, сярэбраны прызёр міжнароднага турніру па валейболе Мікалай Анісенка, пераможца першынства Мінскай вобласці па вольнай барацьбе Ангеліна Лявончык і шмат іншых. Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс пашырыць магчымасці выхоўваць будучых чэмпіёнаў.

Узвядзенне фізкультурна-аздараўленчага комплексу пачалося і ва Уздзе. Плануецца, што ён будзе здадзены ў наступным годзе. У недалёкай перспектыве — будаўніцтва басейна пры фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Мядзеле. У хуткім часе мяркуецца адкрыццё такога комплексу і ў аграгарадку Міханавічы Мінскага раёна.

Пасля заканчэння працэдуры дзяржаўнай экспертызы адразу ж пачнецца ўзвядзенне аналагічнага аб'екта і ў Дзяржынскім раёне. Па словах старшыні райвыканкама Максіма Лысенкі, будынак будзе трохпавярховым, з тэхнічным падвалам. У комплекс увойдуць універсальная спартыўная зала для гульні ў гандбол, міні-футбол, баскетбол, валейбол, тэніс, а таксама — зала для фітнесу і агульнафізічнай падрыхтоўкі, трэнажорная і іншае. У праекце прадугледжаны і плавальны басейн, басейн для навучання школьнікаў плаванню, турэцкая і руская саўны, буфет.

Будуць таксама створаны аптымальныя ўмовы для заняткаў спортам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Санвузлы, душавыя, раздзявалкі прыстасуюць да патрэб інвалідаў, а цэнтральны ўваход абсталююць пандусамі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.