Вы тут

Сёння Віцебскі абласны камітэт БРСМ запускае медыяпраект «PRO_Закон»


Ён накіраваны на вывучэнне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


«Сёння ў нас ёсць магчымасць не толькі абмеркаваць ужо ўключаныя ў праект змяненні, але і прапанаваць свае. Кожны грамадзянін павінен разумець важнасць маючай адбыцца падзеі, якая вызначыць нашу будучыню. Дзякуючы медыяпраекту «PRO_Закон» мы даведаемся пра пункт гледжання моладзі аб праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб маючым адбыцца рэферэндуме — пракаментаваў першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў.

Медыяпраект БРСМ «PRO_Закон» будзе рэалізаваны ў сацыяльных сетках «УКантакце», Instagram, а таксама месенджары Telegram. 

Нагадаем, што па ўсёй краіне рэалізуецца праект «Адкрыты дыялог «Сіла Асноўнага Закона». У студзені-лютым толькі ў Віцебскай вобласці запланавана больш за 400 маладзёжных дыялогавых пляцовак БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.