У Ленінскім раёне Мінска мужчына трапіў пад колы аўтамабіля, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя здарылася сёння прыкладна ў 7.58. 44-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Опель» рухаўся па вул. Серафімавіча з боку Рабочага завулка ў напрамку вул. Судмаліса. Паблізу дома № 17 па вул. Серафімавіча мужчына не даў перавагі пешаходу, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку легкавік збіў 38-гадовага мужчыну.
Пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Ленінскага РУУС сталіцы. Праводзіцца праверка.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.