Вы тут

Макей: У нас гатовы слухаць і чуць альтэрнатыўнае меркаванне


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Літвы, куды ўвайшлі грамадскія і культурныя дзеячы, прадпрымальнікі. Ён падкрэсліў неабходнасць дыялогу паміж краінамі, а госці ў сваю чаргу заклікалі беларусаў не паўтараць іх памылак, захоўваць сваю дзяржаву.


«Трэба зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць канфлікту»

Уладзімір Макей расказаў: як толькі даведаўся, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Літвы хочуць наведаць нашу краіну, адназначна падтрымаў гэту ідэю. Больш за тое, аб візіце быў праінфармаваны кіраўнік дзяржавы, які пагадзіўся, што сустракацца і весці дыялог трэба.

— Тое, што вы прыехалі, — добры знак, добры сігнал. Гэта сведчыць аб тым, што ёсць пэўная частка літоўскага грамадства, дзе існуе разуменне таго, што дыялог паміж суседзямі неабходны, — падкрэсліў Уладзімір Макей. — Гэты прынцып заўсёды складаў аснову дзяржаўнай знешняй палітыкі. Не сакрэт, што нашы адносіны не заўжды былі бясхмарнымі. Мелі месца і праблемныя, і пазітыўныя моманты. Гэта датычыцца і нашай мінулай гісторыі. Але мы не лічым, што гэта нагода прыпыняць або разрываць кантракты. Мы зацікаўленыя ў тым, каб такое паступальнае развіццё існавала і ў далейшым у нашых адносінах.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што сёння ў рэгіёне і свеце ў цэлым назіраецца імклівы рост недаверу паміж краінамі. А некаторыя дзяржавы, магчыма, знаходзяцца на парозе новай гарачай вайны.

— Мы не хацелі б такога развіцця падзей. З нашай гісторыі мы ведаем, што гэта такое, — падкрэсліў міністр. — Трэба зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць такога развіцця падзей, такога канфлікту.

Акрэсліў Уладзімір Макей і сітуацыю ў Беларусі, адзначыўшы, што цяпер у краіне адбываецца палітычная трансфармацыя, ідзе работа над змяненнем Канстытуцыі.

— Хтосьці кажа, што ў нас дыктатура, але, паверце, мы зацікаўлены ў тым, каб існавала альтэрнатыўнае меркаванне. Больш за тое, мы зацікаўлены, каб і грамадзянская супольнасць смялей выказвала нейкія свае ініцыятывы і альтэрнатыўныя пункты гледжання. Агульнавядома, што ў спрэчцы нараджаецца ісціна, — сказаў міністр. — У нас гатовы слухаць і чуць альтэрнатыўнае меркаванне грамадзянскай супольнасці. Але зразумела, што гэта меркаванне павінна быць канструктыўным і нацэленым на захаванне дзяржаўнасці Беларусі, паступальнае развіццё дзяржавы і грамадства.

«Тую палітыку, якую праводзіць улада Літвы ў адносінах да Беларусі, мы не падтрымліваем»

Літоўскі юрыст і грамадскі дзеяч Ёнас Кавальскіс адзначыў, што вывучае каляровыя рэвалюцыі, таму добра разумее, што адбывалася ў Беларусі ў 2020-м.

— І ў нашага народа ёсць глыбокае разуменне таго, што ў вас адбываецца. Тую палітыку, якую праводзіць наша ўлада ў дачыненні да Беларусі, мы не падтрымліваем. Мы маем іншы пункт гледжання і можам канстатаваць: у Літве памятаюць сяброўскія адносіны з вашым народам, з вашай дзяржавай. Мы хацелі б, каб яны і далей развіваліся ў рэчышчы сяброўства і добрасуседскіх адносін, грунтуючыся на міжнародным праве і агульных прынцыпах міжнародных адносін, — падкрэсліў Ёнас Кавальскіс.

Кіраўнік дэлегацыі, грамадскі дзеяч Эрыка Швянчоненэ нагадала, што Беларусь і Літву аб'ядноўваюць некалькі стагоддзяў агульнай гісторыі.

— І мы не можам гэтага забыць. Мы дзякуем вам за тое, што вы захоўваеце гісторыю, даглядаеце старыя замкі — гэта вельмі прыгожа.

Яна адзначыла, што ёй вельмі прыкра «з-за ўсіх непрыгожых учынкаў» літоўскай дзяржавы, калі адносіны паміж краінамі пагоршыліся і «Беларусь вырашылі аб'явіць ворагам». Таму, як прадстаўнікі літоўскага народа, яны вырашылі прыехаць у Беларусь і выказаць сваё меркаванне.

— Ваша краіна для нас заўсёды была добрай і суседскай. Шкада, што так здарылася. Мы ездзілі адно да аднаго, сустракаліся, і так хочацца гэта захаваць. Жыхары Літвы насамрэч ведаюць, што ўсё так развіваецца толькі таму, што гэта выгадна амерыканскаму боку, канешне, мы гэта бачым.

У той жа час Эрыка Швянчоненэ падкрэсліла, што ганарыцца беларусамі, якія захавалі краіну, не далі падзяліць дзяржаўную маёмасць.

— Пакуль уся маёмасць ваша, яна не стала чыёйсьці, як у нас у Літве. Мы думалі, што пасля таго, як мы атрымаем свабоду, гэта ўсё будзе наша, мы будзем мець яшчэ болей магчымасцяў. Але выйшла не так. Тое, што было наша, пакрыху стала чужым. Таму захоўвайце свае прадпрыемствы, бо гэта вашы працоўныя месцы. Тое, што зарабляюць гэтыя прадпрыемствы, ідзе на карысць вашай медыцыны, адукацыі, сацыяльнай сферы. І вы адчуваеце сябе ўпэўнена. У нас медыцына і адукацыя толькі напалову дзяржаўная, і простаму чалавеку складана выжыць у такім асяроддзі. Вы павінны паглядзець на памылкі, якія зрабіў наш народ, і не паўтараць іх. Захавайце сваю прыгожую дзяржаву.

Напрыканцы кіраўнік дэлегацыі адзначыла, што яны любяць сваю краіну, але паважаюць і суседзяў.

— Нам не патрэбна вайна, мы хочам мірна выхоўваць дзяцей, жыць, ствараць, будаваць.

Алена КРАВЕЦ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Як рыхтуе інжынераў заўтрашняга дня галоўны тэхнічны ўніверсітэт краіны

Як рыхтуе інжынераў заўтрашняга дня галоўны тэхнічны ўніверсітэт краіны

У Беларусі сёння няма ніводнага прадпрыемства, дзе б ні працавалі выпускнікі БНТУ.

Эканоміка

Эксперты: Беларускі рубель будзе мацнець, а эканоміка — расці

Эксперты: Беларускі рубель будзе мацнець, а эканоміка — расці

Выконваючы праграму па імпартазамяшчэнні, зараз можна зарабіць сапраўды вялікія грошы.

Грамадства

У памяці народнай. У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку

У памяці народнай. У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку

У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.