Вы тут

Пракуратура Мінска накіравала ў суд справу аб ДТЗ з пацярпелым дзіцем


Пракуратура Мінска накіравала ў суд крымінальную справу аб ДТЗ, у якой пацярпела дзіця, паведамілі ў службе інфармацыі сталічнага ведамства.


Мінчанцы інкрымінавана парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Паводле матэрыялаў справы, 49-гадовая абвінавачаная ў жніўні 2021 года пры павароце налева на скрыжаванні вуліц Альшэўскага і П.Глебкі ў Мінску не саступіла дарогу мужчыну з дзіцем, які пераходзіў на дазваляльны сігнал святлафора, і здзейсніла наезд на апошняга. У выніку ДТЗ непаўналетні атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце небяспекі для жыцця.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, дастатковасці сабраных доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні акалічнасцяў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй учыненага па ч.2 арт.317 КК.

Выбраную раней у адносінах да жанчыны меру стрымання пракурор, накіроўваючы справу ў суд, пакінуў ранейшай — падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.