Вы тут

Смаляк: Рэзкага росту цэн на сацыяльна значныя тавары не адзначаецца


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк правяла маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары на Гомельшчыне.


Сенатар прааналізавала кошты на тавары «спажывецкага кошыка» ў прадуктовых крамах і цэнаўтварэнне на лекавыя сродкі ў аптэках. Маніторынг быў праведзены ў аб’ектах гандлю прыватнай і дзяржаўнай уласнасцяў.

— Цэны на падкантрольную групу тавараў знаходзяцца ў межах дапушчальнага. Крытычных момантаў не выяўлена, — адзначыла парламентарый.

Ала Смаляк падкрэсліла, што некаторыя тавары і лекі не змянялі сваю цану на працягу апошняга часу. Больш за тое, на некаторыя прадукты перыядычна аб’яўляюцца зніжкі, дзейнічаюць распрадажы. Сенатар нагадала, што ў МАРГ дасягнута дамоўленасць з буйнымі гандлёвымі сеткамі аб «сацыяльных зніжках» на значныя тавары для ўразлівых катэгорый грамадзян.

— Гэты крок чарговы раз даказвае сацыяльную арыентаванасць нашай дзяржавы. Прыемна, што і прыватны бізнес яе таксама падтрымлівае, — падкрэсліла сенатар. — Кантроль за цэнамі будзе прадоўжаны. Ён арганізаваны для таго, каб абараніць інтарэсы найбольш уразлівых груп насельніцтва, прадухіліць неабгрунтаваны рост цэн, — нагадала Ала Смаляк.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.