Вы тут

Уладзімір Кухараў: Наша моладзь мабільная і крэатыўная


Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў сустрэўся са студэнцкай моладдзю. Студэнты вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў задалі кіраўніку горада мноства разнастайных і цікавых пытанняў. Мадэратарамі сустрэчы выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Чамаданава і генеральны дырэктар агенцтва «Мінск-навіны» Андрэй Крывашэеў, якія таксама актыўна далучаліся да размовы.


Цэнтральнай тэмай стаў праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Прычым маладых людзей цікавілі самыя розныя прапановы. Так, прагучала пытанне аб тым, ці мяркуецца перагляд праграм вывучэння гісторыі ў школе ў сувязі з унясеннем папраўкі ў Асноўны Закон аб забеспячэнні захаванасці гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Маладых людзей зацікавіла, чаму з Канстытуцыі можа быць прыбраны пункт аб бяз'ядзерным статусе Беларусі. Вялікую цікавасць і бурнае абмеркаванне выклікала пытанне аб выглядзе сістэмы ўлады пасля ўнясення паправак у Асноўны Закон. І асаблівую ўвагу ўдзялілі Усебеларускаму народнаму сходу і яго будучым паўнамоцтвам.

На сустрэчы былі агучаны не толькі актуальныя пытанні, але і незвычайныя прапановы. Адна з іх — запуск праекта «Супрацоўнік на тыдзень», у рамках якога студэнт можа тыдзень працаваць у Мінгарвыканкаме ці адміністрацыі пэўнага сталічнага раёна, на свае вочы ўбачыць сутнасць і нюансы дзяржаўнай службы і многаму навучыцца.

«Гэта трэба зрабіць! Мы гатовы даць магчымасць атрымаць вопыт дзяржаўнай працы зацікаўленым студэнтам. Прыходзьце да нас — пакажам, раскажам і дадзім магчымасць сябе праявіць. Нам патрэбны прафесіяналы, якія прайшлі сур'ёзную практычную падрыхтоўку падчас вучобы», — заявіў Уладзімір Кухараў.

Падводзячы вынікі сустрэчы, кіраўнік сталіцы адзначыў, што яго маладыя суразмоўнікі задавалі вельмі ўдумлівыя пытанні. Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, што моладзь неабыякавая да ўсяго, што адбываецца навокал. «Наша моладзь мабільная, крэатыўная, і шэраг прапаноў, якія сёння прагучалі, нас зацікавіла. Вельмі радуе, што маладыя людзі задаюць пытанні са сваім бачаннем праблемы. І часта яны прапаноўваць уласнае рашэнне, што для нас вельмі важна. У нас запланаваны шэраг сустрэч, якія мы павінны правесці, каб ведаць запыты моладзі, пытанні, якія іх хвалююць. Для нас гэта вельмі важна, іх рашэнні будуць улічвацца», — расказаў Уладзімір Кухараў.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.