Вы тут

Птушак-мігрантаў назіраюць на зімоўцы ў Белавежскай пушчы


У Белавежскай пушчы дагэтуль застаюцца на зімоўцы многія птушкі-мігранты, паведамляецца на сайце Нацыянальнага парку.


«У навуковы аддзел раз-пораз прыходзяць паведамленні аб нестандартных для дадзенай пары года сустрэчах з птушкамі», — адзначаюць спецыялісты.

Цёплая зіма — чарговы падарунак птушкам. Адсутнасць снежнага покрыва і перавага станоўчых тэмператур шматлікім прадстаўнікам арнітафаўны дазволілі перагледзець планы па адлёце ў вырай.

Многія паведамленні сведчаць аб тым, што на незамерзлых вадаёмах рэгіструюцца прадстаўнікі гусепадобных. Так, навала качак адзначана на рацэ Лясная каля вёскі Голы Барок Камянецкага раёна — у розныя дні адначасова там збіраюцца сотні крыжанак. На шэрагу водных аб’ектаў адзначаюцца зграйкі тых жа крыжанак, групы і асобныя пары лебедзяў-шыпуноў, шэрыя чаплі-адзіночкі. Каля вёскі Вугляны 4 студзеня адзначаны шэры гусь, а 15 студзеня — 4 гусака-гуменніка. Да гэтага часу ў раёне зліцця рэк Правая Лясная і Левая Лясная, торфапляцоўкі «Шышова» трымаецца група лебедзяў-клікуноў. І, нарэшце, 16 студзеня ў ваколіцах в. Чапялі Пружанскага раёна адзначана парачка шэрых жураўлёў.

Супрацоўнікі навуковага аддзела пакуль не могуць даць адказ, што будзе з зімой далей, як адрэагуюць птушкі на зменлівыя ўмовы надвор’я. Тым не менш, яны канстатуюць факты зімоўкі водна-балотных відаў птушак на тэрыторыі Белавежскай пушчы. «Можа быць, не такія ўжо яны і мігранты?»,- задаюцца пытаннем у Белавежскай пушчы.

Прэв’ю: npbp.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.