Вы тут

«Беларусь» — стартавая пляцоўка для маладых журналістаў з Кітая


Міжнароднае радыё «Беларусь» і Інстытут журналістыкі і камунікацыі Лаянскага педагагічнага ўніверсітэта (правінцыя Хэнань, КНР) запусцілі сумесную праграму профільнай падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў.


Новы праект мае на ўвазе анлайн-практыку студэнтаў гэтай навучальнай установы ў якасці суаўтараў і вядучых выпускаў навін на кітайскай мове, арганізацыю перадач, круглых сталоў і радыёмастоў, прысвечаных беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву. Такі падыход дазволіць зрабіць больш разнастайнымі формы падачы інфармацыі і пашырыць галасавую палітру праграм па-кітайску за кошт таго, што
ў ролі вядучых будуць задзейнічаны носьбіты мовы.

Трэба адзначыць, што беларускае радыё таксама актыўна супрацоўнічае і з афіцыйным інфармацыйным агенцтвам урада КНР «Сіньхуа», і з Міжнароднай службай навін Кітая Chіna News Servіce.

— Развіццё кантактаў з замежнымі партнёрамі — адзін з важных кампанентаў нашай вяшчальнай палітыкі, — адзначае галоўны дырэктар Міжнароднага радыё «Беларусь» Валерый Радуцкі. — Улічваючы стратэгічны характар супрацоўніцтва нашай краіны з Кітаем і тое, што ў 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, такое ўзаемадзеянне важнае і перспектыўнае.

Як падкрэсліў Валерый Радуцкі, галоўная задача міжнароднага вяшчання — прасоўванне інтарэсаў Беларусі ў сусветнай медыяпрасторы. І асабліва актуальна яно ў рабоце з аўдыторыяй, якая складае пераважную частку слухачоў і гаворыць па-кітайску.

У сваю чаргу, дырэктар Інстытута журналістыкі і камунікацыі Лаянскага педагагічнага ўніверсітэта Лі Чжэнсю адзначыў высокі ўзровень беларускай журналістыкі ў цэлым і ў прыватнасці прафесіяналізм супрацоўнікаў Міжнароднага радыё «Беларусь», падкрэсліўшы запатрабаванасць праграм Беларускага радыё ў кітайскай аўдыторыі: «Слухачы ў Кітаі павінны больш ведаць пра вашу краіну, яе культуру, гісторыю і сучаснасць».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.