Вы тут

Не падзялілі праход у краму: усё скончылася сутычкай


У дзяжурную частку Ганцавіцкага РАУС паступіла заява 33-гадовага мясцовага жыхара, які паведаміў аб здзейсненым у дачыненні да яго супрацьпраўным дзеянні: 25-гадовы знаёмы нанёс яму два ўдары ў вобласць твару і пашкодзіў яго аўтамабіль «Мэрсэдэс».


Праваахоўнікі ўстанавілі, што канфлікт паміж пацярпелым і падазраваным адбыўся паблізу ад адной з крам. Пры ўваходзе мужчыны сутыкнуліся плячыма, а калі пацярпелы паспрабаваў высветліць, у чым прычына такіх паводзінаў з боку знаёмага, той нанёс яму два ўдары рукой у вобласць твару. Адказваць пацярпелы не стаў, каб не развіваць канфлікт і накіраваўся ў бок гандлёвых прылаўкаў.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, здзейсніўшы пакупкі і выйшаўшы з крамы, заяўнік патэлефанаваў крыўдзіцелю па тэлефоне і прапанаваў сустрэцца, каб разабрацца ва ўзніклай сітуацыі. Калі апошні прыбыў на месца сустрэчы, то без тлумачэння прычын нанёс удар нагой у вобласць багажніка аўтамабіля, чым прычыніў матэрыяльны ўрон на суму 700 рублёў.

Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням маладога чалавека, у дачыненні да яго распачата крымінальная справа за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.