Вы тут

Намяце і заснежыць, а па поўдні магчымы нават дождж


Грунтоўныя да нас зазірнуць атмасферныя франты на гэтым тыдні. Яны прынясуць нашай краіне месцамі добрыя ападкі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


На працягу працоўнага тыдня ў нас будуць ісці ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, пры слабаадмоўных тэмпературах па захадзе і паўднёвым захадзе краіны магчымы дождж. У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па захадзе з дажджом. Месцамі чакаецца туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўдзень будзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла, па ўсходзе краіны – 3—8 марозу.

Марознае надвор'е будзе трымацца ў нас і ў сераду. У гэтыя суткі ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі па паўднёвым захадзе пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 марозу, пры праясненнях – да мінус 10—13 градусаў. Удзень будзе ад нуля да 6 градусаў ніжэй нуль.

Даволі кантраснае надвор'е ў нас чакаецца ў чацвер. Калі па ўсходзе краіны будзе зусім холадна, то па паўднёвым захадзе – да плюсавай тэмпературы. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, удзень па паўднёвым захадзе магчымы дождж. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 марозу, па ўсходзе пры праясненнях – мінус 13—15 градусаў, па паўднёвым захадзе – 1—4 градуса ніжэй за нуль. Удзень – ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, па ўсходзе – да 6 марозу.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу часам пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па поўдні магчымы дождж. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла, па ўсходзе – да мінус 6 градусаў. Удзень будзе ад 3 марозу да 3 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Як рыхтуе інжынераў заўтрашняга дня галоўны тэхнічны ўніверсітэт краіны

Як рыхтуе інжынераў заўтрашняга дня галоўны тэхнічны ўніверсітэт краіны

У Беларусі сёння няма ніводнага прадпрыемства, дзе б ні працавалі выпускнікі БНТУ.

Эканоміка

Эксперты: Беларускі рубель будзе мацнець, а эканоміка — расці

Эксперты: Беларускі рубель будзе мацнець, а эканоміка — расці

Выконваючы праграму па імпартазамяшчэнні, зараз можна зарабіць сапраўды вялікія грошы.

Грамадства

У памяці народнай. У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку

У памяці народнай. У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку

У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.