Вы тут

Лукашэнка: абноўленая Канстытуцыя паставіць кропку ў дыскусіях аб форме праўлення


Абноўленая Канстытуцыя створыць прававыя асновы для павышэння ўстойлівасці і эфектыўнасці работы органаў улады і кіравання, паставіць кропку ў дыскусіях аб форме праўлення. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вяршыняй прававых змяненняў, якія прымаюцца ў краіне, прызначана стаць абноўленая Канстытуцыя. Яна раскрые рэзервы для стваральнай працы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. «Канстытуцыя — гэта заўсёды дагавор дзяржавы і грамадства», — адзначыў ён.

"Дзеючы Асноўны закон, па сутнасці, выканаў сваю гістарычную місію. У свой час мы не толькі адвялі народ ад прорвы — першая мая праграма, больш я нічога не абяцаў. Тады, у сярэдзіне 1990-х гадоў, народ трэба было адвесці ад прорвы. «Мы не толькі адвялі, але і сфарміравалі сваю ўласную дзяржаву. Беларусь навекі заняла, як сказаў паэт, свой «пачэсны пасад між народамі», — канстатаваў Прэзідэнт. Цяпер час ісці далей, перакананы беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо завершана грамадскае абмеркаванне праекта Канстытуцыі і абноўлены Асноўны закон вынесены на рэферэндум, як і было абяцана.

«Яшчэ да падрыхтоўкі шостага Усебеларускага народнага сходу мы абагульнілі тысячы прапаноў дыялогавых пляцовак, звязаных з канстытуцыйным будаўніцтвам. На працягу года працавала Канстытуцыйная камісія. Заўважце, там былі розныя спецыялісты», — нагадаў Прэзідэнт.

На яго думку, абноўленая Канстытуцыя створыць прававыя асновы для павышэння ўстойлівасці і эфектыўнасці работы органаў улады і кіравання, паставіць кропку ў дыскусіях аб форме праўлення.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.