Вы тут

Дым з-пад капота...


24 студзеня гэтага года ратавальнікі Брэсцкага рэгіёна тушылі легкавы аўтамабіль «Мерседэс W211», 2002 г. в., у г. Століне. Агонь знішчыў багажны адсек машыны і пашкодзіў салон. У гэты ж дзень у в. Борысы Брэсцкага раёна полымя не пашкадавала аўтамабіль «Форд Эскорт», 1997 г. в. У дадзеным выпадку машына была знішчана агнём.


Гомельскім ратавальнікам прыйшлося двойчы выязджаць на тушэнне аўтамабіляў напярэдадні новага года, 21 снежня. У 09.51 паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля «Fіat Scudo», 1998 г. в., на трасе Е-95 паблізу пасёлка Калініна Гомельскага раёна. Агонь пашкодзіў прыборную панэль і салон машыны. У гэты ж дзень у 19.31 ратавальнікам паступіў яшчэ адзін званок аб узгаранні машыны. Надзвычайная сітуацыя адбылася з аўтамабілем «Peugeot-406», 2002 г. в., у вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна. Агнём быў пашкоджаны маторны адсек.

Найбольш частыя прычыны ўзгарання аўтамабіляў — кароткае замыканне электраправодкі бартавой сеткі, курэнне ў салоне, уцечка паліва, масла і трапленне іх на разагрэтыя паверхні рухавіка, неасцярожнасць падчас правядзення электрагазазварачных работ, захоўванне ў багажніку сінтэтычных каністраў з бензінам (прыводзіць да назапашвання статыстычнай электрычнасці і выбуху).

Першыя прыкметы загарання — дым з-пад капота, пах бензіну, пах гарэлай гумы ў салоне. Калі дым ідзе з-пад капота, яго трэба адкрываць асцярожна, лепш збоку. Шырока раскрываць капот не варта — прыток кіслароду дасць агню разгарэцца. Калі капот заклініла ад тэмпературы, можна зрабіць шчыліну пры дапамозе манціроўкі ці падручных сродкаў.

Каб пазбегнуць загарання аўтамабіля, перш за ўсё сам уладальнік павінен паклапаціцца аб яго спраўнасці. Як? Своечасова ажыццяўляць рамонт і праходзіць тэхнічны агляд, а таксама ўкамплектаваць сваю машыну сродкамі пажаратушэння.

Калі загаранне аўтамабіля адбылося падчас руху, трэба адразу спыніцца. Уключыць аварыйку і высадзіць пасажыраў. Калі дзверы заклініла, выбіць шкло любымі падручнымі сродкамі. Скарыстацца вогнетушыцелем і паспрабаваць патушыць загаранне. Таксама можна выкарыстоўваць для тушэння шчыльную тканіну, брызент, пясок, снег. Калі вогнетушыцелю не ўдалося справіцца з агнём, лепш спыніць самастойнае тушэнне і, адышоўшы на бяспечную адлегласць, выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 ці 112.

Марыя ВАСІЛЕЎСКАЯ, галоўны спецыяліст Республіканскага цэнтра прапаганды МНС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.