Вы тут

Хрэнін і Шайгу праверылі зладжанасць сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы


Беларускія і расійскія ваенныя разыгралі сёння на палігоне Брэсцкі практычны эпізод па знішчэнні незаконных воінскіх фарміраванняў (НВФ). За дзеяннямі сумеснай брыгаднай тактычнай групы назіралі міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу, перадае БелТА.


 «Ваяр».

У адпаведнасці з рашэннем кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у Беларусі да 9 лютага праходзіць першы этап праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. На гэтым этапе беларускую тэрыторыю перабазіравана 12 СУ-35, два дывізіёны зенітнай ракетнай сістэмы С-400, зенітны ракетна-гарматны дывізіён «Панцыр-С». У рамках баявога зладжвання на розных палігонах войскі адпрацоўваюць пытанні вядзення абароны і барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.

На палігоне Брэсцкі вайскоўцы выканалі задачы па нанясенні агнявога паражэння ўмоўнаму саперніку з прымяненнем разведвальна-агнявых комплексаў. Для перашкоды прарыву НВФ на верагодных кірунках іх адыходу быў ужыты тактычны паветраны дэсант. Таксама падчас эпізоду адпрацоўваліся пытанні замацавання падраздзяленняў на новых рубяжах.

На другім этапе праверкі сіл рэагавання, з 10 па 20 лютага, пройдзе сумеснае вучэнне «Саюзная рашучасць — 2022». Падраздзяленні і воінскія часці Узброеных Сіл Беларусі і Усходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі адпрацуюць задачы па спыненні і адбіцці знешняй агрэсіі ў ходзе абарончай аперацыі, а таксама процідзеяння тэрарызму і абароны інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.

Акрамя Брэсцкага, практычныя дзеянні войскаў праходзяць на палігонах Даманаўскі, Гожскі, Абуз-Лясноўскі і Асіповіцкі. Плануецца задзейнічаць аэрадромы Баранавічы, Лунінец, Ліда і Мачулішчы.

Колькасць ваеннаслужачых і колькасць тэхнікі, якая прымяняецца на вучэннях, якія трапляюць пад дзеянне Венскага дакумента 2011 года, не перавышаюць вызначаныя ім параметры, якія падлягаюць апавяшчэнню.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.