Вы тут

Ёсць кім ганарыцца


Прэстыжную расійскую прэмію “Гордость нации” атрымаў кіраўнік суполкі “Белорусы Ростовской области” Уладзімір Жываткевіч


Летась мы пісалі, што кіраўнік Растоўскай рэгіянальнай нацыянальнай культурнай аўтаноміі “Белорусы Ростовской области” Уладзімір Жываткевіч перадаў ікону Еўфрасінні Полацкай у растоўскі храм Святога Георгія Перамаганосцы. Той абраз ён атрымаў як дар ад Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна (“Каштоўны дар” – ГР, 21.06.2021). А сама сустрэча кіраўніка ФНКА Беларусаў Расіі Сяргея Кандыбовіча, яго паплечнікаў па працы ў беларускай суполцы Аксаны Солапавай, Аляксандра Дарковіча, Уладзіміра Жываткевіча з Мітрапалітам Веніямінам прайшла 12 лютага. Расійскія беларусы былі тады ўдзельнікамі шостага Усебеларускага народнага сходу.

Напрыканцы мінулага года Уладзімір Жываткевіч зноў аказаўся ў цэнтры ўвагі: стаў лаўрэатам II Усерасійскай грамадскай прэміі “Гордость нации”-2021. Яго ўшанавалі “за асабісты ўнёсак у этнакультурнае развіццё і ўмацаванне адзінства народаў Расіі”, ён заняў першае месца ў намінацыі “За эфектыўнае лідарства ў нацыянальна-культурных аб’яднаннях”. Цырымонія ўшанавання сабрала лаўрэатаў 19 лістапада ў Маскве, калі праходзіў другі Усерасійскі форум “Народы России”. Пераможцы атрымалі прыгожую статуэтку, дыпломы, каштоўныя падарункі. Прэмія прысуджаецца па сямі намінацыях, у кожнай з іх адзначаны лаўрэаты, якія занялі першыя, другія і трэція месцы.

Нагадаем, што праект “Гордость нации” – салідны, прэстыжны. Рэалізуецца Агульнарасійскай грамадскай арганізацыяй “Ассамблея народов России”, Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установай “Дом народов России” пры падтрымцы Савета пры Прэзідэнце Расіі па міжнацыянальных адносінах, Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў, Дзярждумы, Грамадскай палаты Расіі ды Урада Масквы. Пры тым выкарыстоўваецца грант на развіццё грамадзянскай супольнасці, прадастаўлены Фондам прэзідэнцкіх грантаў. І прыемна ўсведамляць, што нашыя супляменнікі, людзі з родавымі беларускімі каранямі – таксама ёсць сярод тых, кім расіяне ганарацца, з каго бяруць прыклад.

Іван Іванаў

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Ёсць кім ганарыцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.