Вы тут

Абвешчаны пераможцы ў намінацыі «ЛІТ-фармат» конкурса «Мастацтва кнігі»


У 61-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі», удзел у якім прынялі 32 выдавецтвы краіны, было прадстаўлены 154 найлепшыя выданні, на думку саміх выдаўцоў.


Па выніках сур’ёзнага адбору, які ажыццяўляла кампетэнтнае журы, у намінацыі «ЛІТ-фармат» (у ёй разглядаліся літаратурна-мастацкія кніжныя выданні) перамогу атрымала серыя кніг «Народная бібліятэка» выдавецтва «Мастацкая літаратура». У гэтай серыі на конкурс былі прадстаўлены кнігі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава. Дарэчы, цікавы праект яшчэ і тым, што змест серыі, выбар выдаўцоў, чые кнігі ўкладваць у серыю, фарміраваўся ў выніку шырокага апытання чытачоў, бібліятэкараў наконт таго, а што ж сёння, якія класічныя творы чакаюць убачыць найперш.

Дыплом першай ступені — у зборніка прозы «Ідэальны чытач» Алеся Бадака, выдадзены ў Выдавецкім доме «Звязда». Кнігу, складзеную з аповесцяў і апавяданняў вядомага сучаснага пісьменніка Алеся Бадака, аформіла кніжны графік, таленавіты мастак кнігі Алеся Зяновіч (яна працуе ў Выдавецкім доме «Звязда»). Дыплом другой ступені — у рамана Уладзіміра Гніламёдава «Пасля вайны», выдадзенага ў «Беларускай навуцы».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.