Вы тут

Сенатар абмеркавала арганізацыю дапамогі бежанцам з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый


Член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала СМАЛЯК сустрэлася з прадстаўнікамі Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па справах бежанцаў і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь.


Асноўнай тэмай сустрэчы стала магчымае супрацоўніцтва па пытанні аказання дапамогі перасяленцам з Украіны.

На сустрэчы парламентарый звярнула ўвагу, што рэгіянальная арганізацыя БТЧК гатовая аказаць такую дапамогу, калі ў гэтым будзе неабходнасць і паступяць адпаведныя запыты ў арганізацыю. Яна падзякавала міжнародным партнёрам за гатоўнасць да ўзаемадзеяння на карысць чалавека.

Бакі таксама адзначылі, што гатовыя прыкласці ўсе намаганні, каб неабходная дапамога аказвалася своечасова і ў поўным аб'ёме. Арганізацыі дамовіліся падтрымліваць кантакты і аператыўна інфармаваць адзін аднаго аб сітуацыі.

Загаловак у газеце: Узаемадзеянне на карысць чалавека

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.