Вы тут

Андрэйчанка: Беларусь нікому не дазволіць гаварыць з ёй з пазіцыі сілы


Каментарый Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміра Андрэйчанкі з нагоды гадавіны Хатынскай трагедыі


У свядомасці людзей Хатынь стала сімвалам генацыду мірнага насельніцтва, вечным напамінам аб жахах вайны і зверствах фашызму. На жаль, сучасная Еўропа лічыць за лепшае выключыць з гісторыі нязручныя для сябе старонкі.

Адраджэнне нацызму, яго прынцыпаў і сімвалаў — элемент сённяшняй палітыкі. Нелюдзей і катаў называюць калабарацыяністамі, а ў асобных краінах прыраўноўваюць да ветэранаў вайны і ўзводзяць у ранг нацыянальных герояў — змагароў за незалежнасць. Гэта вынік шматгадовай кампаніі аб’яднанага Захаду па перапісванні гісторыі, трансфармацыі грамадскай свядомасці, рэалізацыі палітыкі двайных стандартаў. Эканамічныя і фінансавыя санкцыі, інфармацыйны і псіхалагічны ціск, выключэнне з міжнародных арганізацый і недапушчэнне да ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах — сучасныя сродкі пашырэння жыццёвай прасторы.

Беларусь, якая страціла кожнага трэцяга ў гады Вялікай Айчыннай вайны, нікому не дазволіць размаўляць з ёй з пазіцыі сілы. Мы ўмеем сябраваць, здольныя дараваць, але заўсёды гатовы абараняць родную зямлю, свае ідэалы, памяць продкаў, па якіх 79 гадоў звоняць званы Хатыні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.