Вы тут

Камунальнікі прапануюць мінчанам крэатыўныя суботнікі


Азеляніць сталічныя двары больш як васьмю тысячамі дрэў (бяроза, клён, ясень, дуб, ліпа, вярба, туя) і звыш як 28 тысячамі кустоў (дзёран чырвоны, спірэя, бэз, фарзіцыя), а таксама аднавіць 40 гектараў газонаў плануюць сёлета камунальнікі. Да 1 чэрвеня яны таксама абяцаюць пазбавіць двары ад крытычнай ямкавасці.


Капітальны рамонт дваровых тэрыторый прадстаўляе сабой аднаўленне разбураных аб'ектаў добраўпарадкавання. Як правіла, гэта замена ўдасканаленых пакрыццяў пешаходных сувязяў, дваровых праездаў, замена дзіцячага гульнявога і спартыўнага абсталявання, догляд аб'екта расліннага свету і азеляненне, стварэнне безбар'ернага асяроддзя на прыдомавых тэрыторыях. Калі неабходна, усталёўваюць і вонкавае асвятленне, расказала Настасся Вараб’ёва, намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі:

— Як правіла, у дварах уладкоўваюць і велагаражы. Летась, напрыклад, з'явілася дзевяць такіх пляцовак на 285 веламесцаў. Сёлета гэтая работа прадоўжыцца, у тым ліку і ў межах капрамонту двароў. За чатыры гады, падчас якіх у сталіцы вядуцца работы па капітальным рамонце дваровых тэрыторый, адрамантавана 137 такіх пляцовак. Сёлета капітальна добраўпарадкуюцца яшчэ 14, а на 87 прыдомавых тэрыторый распрацуюць праектна-каштарысную дакументацыю.

Бягучым рамонтам сёлета плануюць ахапіць 743 дваровыя тэрыторыі. Комплексным падыходам адрамантуюць 107 тэрыторый — маецца на ўвазе рамонт прыдомавых тэрыторый, дзе выкананы капрамонт жылля і неабходна аднавіць разбуранае добраўпарадкаванне.

Штогод у Мінску выконваецца і замена асфальтабетонных пакрыццяў дваровых праездаў. На сёлета запланавана адрамантаваць такім чынам 207 тысяч м2. Дзякуючы спрыяльнаму надвор'ю, у асфальт «апранулі» ўжо больш як 9 тысяч м2.

Сумесна з арганізацыямі-перавозчыкамі, якія вывозяць камунальныя адходы, плануюць добраўпарадкаваць 390 кантэйнерных пляцовак і адрамантаваць ці замяніць кантэйнеры для цвёрдых камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў.

З 14 сакавіка да 23 красавіка ў сталіцы праходзіць традыцыйны месячнік па паслязімовай прыборцы горада, нагадала спецыяліст і запрасіла на суботнікі насельніцтва, працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі. Падчас месячніка камунальнікі збіраюцца высадзіць больш як чатыры тысячы дрэў і 14 тысяч кустоў. А яшчэ плануюць разнастайныя акцыі, падчас якіх будзе праверана, як гаспадары жывёл вытрымліваюць правілы выгулу і ўтрымання сваіх гадаванцаў, а таксама паркуюць аўто ў дварах. Пройдуць таксама мерапрыемствы па зборы другаснай сыравіны за грошы ў насельніцтва. У кожным раёне на інфармацыйных стэндах дамоў загадзя размесцяць інфармацыю, у які дзень і час у двор прыедзе перасовачны пункт па зборы ДМР — макулатуры, пластыку, шкла.

— У межах месячніка плануецца прыборка дапаможных памяшканняў у месцах агульнага карыстання жылля, напрыклад падвалаў, асабліва там, дзе маюцца сараі жыхароў, гарышчаў, навядзенне парадку на прыдомавых тэрыторыях, у прыватнасці аднаўленне і афарбоўка зламанага гульнявога абсталявання, малых архітэктурных формаў, азеляненне, у тым ліку і з прыцягненнем насельніцтва, — расказала Настасся Вараб'ёва. — Сёлета кожная жыллёва-камунальная гаспадарка запланавала асаблівыя мерапрыемствы ў межах суботнікаў: конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы з уручэннем прызоў.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.