Вы тут

У Беларусі скарочана колькасць працэдур з мэтай змяншэння нагрузкі на бізнес


У Беларусі скарочана колькасць адміністратыўных працэдур. Адпаведную пастанову падпісаў сёння прэм’ер-міністр краіны, паведамляе тэлеграм-канал «Правительство Беларуси».


Дакумент прадугледжвае аптымізацыю адзінага пералікў адміністрацыйных працэдур і тым самым зніжэнне нагрузкі на бізнес.

Такім чынам, згодна з пастановай, выключаюць 239 адміністрацыйных працэдур, у дачыненні да 64 – скарачаюцца тэрміны выканання, па 84 – спрашчаецца парадак іх ажыццяўлення (скарачаецца колькасць дакументаў, павялічваюцца тэрміны дзеяння даведак).

«На гэтым справа не заканчваецца. Гэта толькі першы этап, і праца працягваецца. Прэм’ер паставіў задачу паскорыць працэс пераводу адміністрацыйных працэдур у электронны выгляд. Праца ўжо разгорнутая, кантроль жорсткі», – адзначаецца ў паведамленні.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.