Вы тут

Рунец: Рэгуляванне цэн з’яўляецца адной з важнейшых функцый дзяржавы ў эканоміцы


Рэгуляванне цэн з’яўляецца адной з важнейшых функцый дзяржавы ў сферы эканомікі. Аб гэтым БелТА заявіла старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Таццяна Рунец.


«Рэгуляванне цэн, перш за ўсё на сацыяльна значныя тавары, з’яўляецца адной з важнейшых функцый нашай дзяржавы ў сферы эканомікі. Тонкая цэнавая настройка заўсёды давала магчымасць падтрымліваць дастойны ўзровень жыцця і пакупную здольнасць насельніцтва ва ўвязцы з рэнтабельнай работай прадпрыемстваў. Разам з тым на большасць тавараў і паслуг цэны фарміруюцца па рыначных прынцыпах, у краіне створана нармальнае канкурэнтнае асяроддзе. Акрамя таго, важна разумець, што празмернае цэнавае рэгуляванне можа прывесці да дэфіцыту на таварных рынках. І ўся эканамічная гісторыя гэта пацвярджае, — сказала Таццяна Рунец. — Чаму сёння перапісваюцца інфляцыйныя рэкорды нават у краінах, дзе рост цэн з году ў год вар’іраваўся каля нулявой адзнакі? Гэта абумоўлена комплексам прычын. Парушаюцца аптымальныя лагістычныя ланцужкі, растуць цэны на сыравінныя тавары, паліва, энергію. Рэзкае змяненне валютнага курса значна ўплывае на цану імпартуемай і ўласнай прадукцыі з высокай доляй імпартнага складніка ў сабекошце. На асобныя тавары цэны павышаюцца, каб пазбегнуць дыспарытэту з суседнімі краінамі. Таксама трэба ўлічваць і манетарную прыроду інфляцыі ў выніку мяккай грашова-крэдытнай палітыкі цэнтрабанкаў для падтрымкі эканомікі ў перыяд пандэміі».

Сенатар падкрэсліла: шляхі змяншэння інфляцыйных рызык вядомы. «Гэта сістэмная работа па зніжэнні выдаткаў, у тым ліку забеспячэнне жорсткай тэхналагічнай дысцыпліны на вытворчасці, змяненне стаўкі рэфінансавання, далейшае развіццё канкурэнцыі, выкарыстанне празрыстага біржавога механізма, фарміраванне стратэгічных рэзерваў. Акрамя таго, вельмі важна пастаянна працаваць з насельніцтвам, паколькі стварэнне штучнага ажыятажнага попыту на асобныя тавары таксама абумоўлівае націск на цэны, — адзначыла яна. — На мой погляд, у Беларусі сёння рэалізуецца ўзважаная антыінфляцыйная палітыка. У гэтым годзе яе дапоўніў механізм прадастаўлення скідкі асобным катэгорыям насельніцтва ў рамках пагаднення паміж МАРГ і буйнымі гандлёвымі сеткамі. З улікам практыкі прымянення забяспечваецца яго аператыўная данастройка. У бліжэйшай перспектыве гэта дасць магчымасць знізіць адміністрацыйны націск у сферы цэнаўтварэння і палепшыць фінансавыя паказчыкі прадпрыемстваў, у першую чаргу харчовай прамысловасці».

«У любым выпадку важна, каб змяненне цэн было плаўным, кантралюемым і, вядома, увязана з кампенсуючым ростам даходаў насельніцтва. Гэта мэтавая задача для ўсёй вертыкалі ўлады і, я ўпэўнена, агульнымі намаганнямі мы з ёй справімся», — канстатавала Таццяна Рунец.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.