Вы тут

І зноў мокры снег


Надакучыла ўжо гэтае ветранае надвор'е да чорцікаў. А калі з неба ў твар яшчэ кідаецца мокрым снегам — усё, наогул на вуліцу не хачу. А пакуль умовы надвор'я ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона з цэнтрам над Балтыйскім морам, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, удзень месцамі з мокрым снегам. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Вецер паўднёвы, раніцай і ўначы з пераходам на заходні парывісты, раніцай і ўдзень у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад плюс 4 да 9 градусаў цяпла, удзень — 8—13 градусаў са знакам плюс. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, удзень расці.

У суботу надвор'е ў нашым рэгіёне абумовіць франтальная сістэма, якая ссоўваецца з боку поўдня Польшчы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень будзе ўжо значна цяплей — ад плюс 7 градусаў 14 цяпла.

Чарговая змена надвор'я нас чакае 10 красавіка. Менавіта ў нядзелю наша тэрыторыя будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску. Таму ўначы па ўсходзе, а ўдзень у заходніх раёнах Беларусі адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па ўсходняй палове, а ўдзень у асноўным у заходніх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы месцамі нізкая ад мінус 2 градусаў да плюс 5, удзень — 6—11 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.