Кантроль цэнаўтварэння на медыцынскія паслугі будзе строгім, заявіў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.
«Мы, Міністэрства аховы здароўя, нашы службы, службы дзяржкантролю, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сочым і будзем маніторыць цэны. Калі раней гэта тлумачылася ростам валюты, то цяпер валюта пайшла ўніз. Мы за гэтым будзем вельмі строга глядзець», — сказаў Барыс Андрасюк.
Паводле яго слоў, павышэнне цэн на медыцынскія паслугі закранула, як правіла, прыватны сектар. Яго прадстаўнікі тлумачылі такую сітуацыю ростам курса долара і павелічэннем долі расходнай часткі – матэрыялаў. Па некаторых пазіцыях, напрыклад, у стаматалогіі, пры аперацыйных умяшаннях, на матэрыяльную частку прыпадае ад 70% да 90%.
«У дзяржаўных установах паслугі, як правіла, засталіся практычна на ранейшым месцы, некаторыя маглі павысіцца, але толькі на тыя, што не рэгулююцца», — азначыў намеснік міністра аховы здароўя.
Ён растлумачыў, што на больш як 60% медыцынскіх паслуг цэнаўтварэнне строга рэгулюецца дзяржавай. У астатніх 40% выпадкаў размова ідзе аб так званых мякка рэгулюемых цэнах, калі рэнтабельнасць не можа перасягаць 30%.
Барыс Андрасюк расказаў, што гэтымі днямі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі некамерцыйных арганізацый, якія аказваюць платныя паслугі і ажыццяўляюць пастаўкі. Размова была вельмі прадметная, падкрэсліў намеснік міністра. Больш таго, скарэкціраваны ўказ нумар 395, у якім дакладна прапісана, што цана кантракта можа пераглядацца ў сувязі з валютнымі рызыкамі, але гэта павінна быць строга абгрунтавана. Таксама можа змяняцца час пастаўкі ў сувязі з парушэннямі транспартна-лагістычных сувязей. «Мы пайшлі насустрач бізнесу, вельмі спадзеючыся, што бізнес пойдзе насустрач нам», — рэзюмаваў намеснік міністра.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».