Вы тут

У чацвер месцамі да плюс 20, а ў выхадныя — мокры снег


Другая дэкада другога месяца вясны пачалася, а мы толькі-толькі мяняем зімовую верхнюю вопратку на вясновую. Непарадак гэта. Ды і на дачах усё ажывае павольна.


Дарэчы, упэўненага цяпла, без пахаладанняў, сіноптыкі нам не абяцаюць. Таму нас на гэтым тыдні чакае вясновая няўстойлівасць з дажджом, мокрым снегам і пераменамі тэмпературы. Аб гэтым паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На наступным рабочым тыдні ў большасці дзён тыдня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, тым самым папоўніўшы скарбонку красавіцкіх ападкаў. Тэмпературны фон наблізіцца да сваёй кліматычнай нормы, а па поўдні краіны можа падняцца на некалькі градусаў вышэй сярэдніх шматгадовых значэнняў. Аднак ужо ў суботу пахаладае. Ападкі зноў пяройдуць у змешаную фазу (мокры снег, дождж), а тэмпературны фон панізіцца.

А пакуль, у аўторак раніцай і ўдзень месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Удзень па ўсходзе краіны месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 3 градусаў да плюс 2 градусаў, удзень – 6—12 цяпла.

Не будзе ападкаў і ў сераду, калі чакаецца пераважна суха, толькі ўначы і раніцай у асобных раёнах па крайнім паўднёвым усходзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, удзень будзе 10—17 градусаў вышэй за нуль.

Самы цёплы дзень на гэтым тыдні будзе ў чацвер. Ён таксама прагназуецца пераважна без ападкаў, аднак удзень месцамі па паўночным захадзе рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да плюс 3 градусаў, удзень будзе ад 12 да 19 цяпла.

У пятніцу таксама будзе адносна камфортна, калі на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-9 градусаў, удзень ад плюс 8 градусаў па паўночным захадзе да 17 цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу нас чакае пахаладанне. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ўжо ад мінус 2 градусаў да плюс 5 градусаў, удзень будзе 3—10 цяпла. У нядзелю на нашы галовы зноў пасыплецца мокры снег, а тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў. Ды і ўдзень будзе не асоба цёпла – ад плюс 3 градусаў да 10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.