Вы тут

У Мінску ўзмоцняць кантроль па ахове правапарадку падчас святкавання Вялікадня


У Мінску ў дні правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Вялікадня каталіцкай канфесіі, супрацоўнікі сталічнай міліцыі ўзмоцняць кантроль па ахове грамадскага парадку, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: БелТА

Месцы і час правядзення святочных службаў

У архікатэдральным саборы, Чырвоным касцёле святых Сымона і Алены і каталіцкай парафіі на вул. Матусевіча святочныя святыя Імшы транслююцца анлайн.

Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

16 красавіка (Святая Субота) — 21:45, асвячэнне велікоднай ежы — з 8:00 да 18:00 кожныя паўгадзіны, пасля службы ў 21:45, а таксама пасля нядзельнай службы ў 7:00; 17 красавіка (Вялікдзень) — 7:00, 11:30 (на польскай мове), 13:00, 18:30.

Чырвоны касцёл Святога Сымона й Святой Алены (вул.Савецкая, 15)

16 красавіка (Святая субота) — 20:00; асвячэнне велікоднай ежы — з 8: 00 да 19: 00 кожныя 30 хвілін; 17 красавіка (Вялікдзень) — 7:30, 9:00, 11:00, 13:00 (на польскай мове), 15: 00 (для дзяцей), 17:00, 19:00, 21:00.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) (пр. Незалежнасці, 44а, вул. Залатая Горка).

16 красавіка (Святая Субота) — 21:00; асвячэнне велікоднай ежы — з 10: 00 да 18: 00 кожную гадзіну, а таксама пасля кожнай нядзельнай літургіі; 17 красавіка (Вялікдзень) — 7:00, 9:00, 11:00, 12:30.

Графік правядзення святочных службаў у іншых храмах сталіцы можна знайсці тут.

Дзе ўзмоцняць кантроль за аховай правапарадку

Традыцыйна чакаецца вялікая колькасць грамадзян у касцёлах, храмах і прыходах, а таксама на прылеглых да іх тэрыторыях, якія будуць узятыя пад ахову. Шчыльнасць нарадаў міліцыі, задзейнічаных у ахове грамадскага парадку на тэрыторыі горада ў перыяд 16-17, а таксама 23-24 красавіка, будзе павялічаная.

Што нельга праносіць у месцы святкавання

У мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі праваахоўнікі рэкамендуюць адмовіцца ад праносу ў месцы правядзення святочных мерапрыемстваў выбухованебяспечных і лёгкаўзгаральных рэчываў, піратэхнічных вырабаў,колюча-рэжучых і іншых прадметаў, якія могуць быць выкарыстаны для нанясення цялесных пашкоджанняў.

Таксама неабходна захоўваць грамадскі парадак, правілы бяспечных паводзін, праяўляць пільнасць. Пры выяўленні безгаспадарных, падазроных прадметаў і выбуховых рэчываў альбо пры наяўнасці інфармацыі аб пагрозе грамадскаму парадку і бяспекі варта неадкладна паведамляць аб гэтым супрацоўнікам органаў унутраных спраў альбо па нумары тэлефона 102.

Кантроль на дарогах

Асаблівая ўвага будзе нададзеная кантролю дарожнай сітуацыі паблізу месцаў набажэнстваў, выяўленню нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху і бяспраўнікаў, а таксама аказанню садзейнічання кіроўцам, якія трапілі ў складаную сітуацыю.

Міліцыя просіць мінчан і гасцей сталіцы з разуменнем паставіцца да мер, якія прымаюцца, накіраваным на забеспячэнне грамадскай і дарожнай бяспекі, і выконваць правілы паводзін у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і на прылеглых тэрыторыях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.