Вы тут

Біяграфіі вучоных у дакументах


Круглы стол «Біяграфіі вучоных у дакументах: навейшыя выданні, прысвечаныя вучоным Інбелкульта» адбыўся ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Вытокі акадэмічнай навукі (да 100-годдзя заснавання Інстытута беларускай культуры)», паведамляецца на сайце ўстановы.


У імерапрыемстве прынялі ўдзел вучоныя, выкладчыкі і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, архівісты, у тым ліку прадстаўнікі Санкт-Пецярбургскага філіяла архіва Расійскай акадэміі навук.

Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя выданняў, прысвечаных адным з самых велічных асоб Беларусі пачатку ХХ ст., яе выдатным даследчыкам Яўхіму Карскаму, Мітрафану Доўнару-Запольскаму і Уладзіміру Пічэту.

На адкрыцці круглага стала з прывітальным словам выступіў дырэктар Бібліятэкі Аляксандр Груша. Ён паведаміў, што ў 2022 годзе, калі адзначаецца 100-годдзе беларускай акадэмічнай наукі і 100-годзе заснавання Інстытута беларускай культуры, мы згадваем у тым ліку ўдзел гэтых асоб у заснаванні і станаўленні акадэмічнай навукі Беларусі і Інбелкульта.

Дырэктар Санкт-Пецярбургскага філіяла архіва Расійскай акадэміі навук Ірына Уладзіміраўна Тункіна высока ацаніла вынікі шматгадовай сумеснай працы беларускіх і расійскіх даследчыкаў па збіранні, апрацоўванні і ўвядзенні ў навуковы абарот спадчыны Я. Карскага, якая раскрывае яго не толькі як даследчыка, але і як асобу. 

Намеснік дырэктара Санкт-Пецярбургскага філіяла архіва Расійскай акадэміі навук Ларыса Бондар, а таксама супрацоўнік згаданага філіяла Крысціна Шышкіна засяродзілі ўвагу на сумесным праекце па збіранні і публікацыі архіўнай спадчыны Я. Карскага, вынікам якога стала адна з прэзентуемых кніг. 

Вялікую цікавасць выклікала выступленне ганаровага ўдзельніка круглага стала, праўнука заснавальніка навуковага беларусазнаўства — Аляксандра Карскага, аўтара фундаментальнага выдання, прысвечанага біяграфіі Я. Карскага. Ён расказаў, як рыхтавалася гэта выданне, якое прывяло да з’яўлення і рэалізацыі ідэі падрыхтоўкі зборніка дакументаў і матэрыялаў аб Я. Карскім.

Загадчык цэнтра Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марына Глеб прапанавала актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў працы па вывучэнні жыцця і дзейнасці беларускіх вучоных у Расіі.

У выступленні выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесароў Алега Яноўскага і Міхаіла Шумейкі, была звернута ўвага на важнасць публікацыі дакументаў, якія характарызуюць асобу У. Пічэты, а таксама вялікія перспектывы кірунку, звязанага з далейшым даследаваннем жыцця і творчасці выдатных вучоных, арганізатараў навукі і вышэйшай школы.

У рамках сустрэчы адбылася яшчэ адна значная падзея — падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтральнай навукавай бібліятэкай НАН Беларусі і Санкт-Пецярбургскім філіялам архіва Расійскай акадэміі навук.

Фота – Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.