Вы тут

Галоўчанка: нягледзячы на санкцыі, БМЗ працуе ўстойліва


Нягледзячы на санкцыі, БМЗ працуе ўстойліва, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.


«Працягваем планавую працу ва ўрадзе па разглядзе пытанняў функцыянавання найбуйнейшых прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыйнае ўздзеянне. ААТ „БМЗ“ працуе ў цэлым устойліва, у тым ліку дзякуючы аказанай летась істотнай падтрымкі дзяржавы. Аб’ёмы вытворчасці, экспарту знаходзяцца на дастатковым узроўні, запасы гатовай прадукцыі невысокія. У прадпрыемства маецца чысты прыбытак», — сказаў Раман Галоўчанка.

Пры гэтым ён адзначыў, што санкцыйны прэс дастаткова сур’ёзны. «Асабліва гэта тычыцца спынення паставак на еўрапейскі рынак, які быў высокамаржынальным для прадпрыемства. Тым не менш гэта не з’яўляецца чымсьці экстраардынарным. Прадукцыя запатрабаваная. Зараз галоўнае — эфектыўна пераарыентаваць пастаўкі на альтэрнатыўныя рынкі. Сёння разгледзім, што было зроблена прадпрыемствам для выканання гэтай задачы і што яшчэ неабходна зрабіць, каб кампенсаваць выпадаючыя з еўрапейскага рынку аб’ёмы», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Генеральны дырэктар БМЗ сёння даложыць Раману Галоўчанка аб рабоце, якая праводзіцца на прадпрыемстве. Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, тэмай для абмеркавання стане таксама праца іншага прамысловага гіганта — МТЗ.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.