Вы тут

Лукашэнка: Дзень Перамогі — вялікае свята, якое стала сімвалам адвагі і стойкасці


Паважаныя суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Перамогі. Гэта вялікае свята, якое стала сімвалам адвагі і стойкасці, доблесці і ахвярнасці мільёнаў савецкіх людзей, якія ў чэрвені 1941-га мужна прынялі ўдар варварскай, антычалавечай ідэалогіі нацызму і перамаглі.


Беларусь памятае сваіх герояў — тых, хто самааддана змагаўся на франтах, рызыкуючы жыццём, змагаўся з ворагам у акупацыі, здзяйсняў штодзённы працоўны подзвіг у тыле, набліжаючы пераможны май 1945 года.

Мы памятаем усіх бязвінных ахвяр цынічных эксперыментаў і жахлівай жорсткасці гітлераўскіх катаў. І не будзем стамляцца нагадваць народам Еўропы аб тым, хто паставіў кропку ў самай кровапралітнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва.

Гэты вясновы дзень, 9 мая, скрозь дзесяцігоддзі мірнага жыцця ўсё гэтак жа адгукаецца ў сэрцах беларусаў болем, гонарам і бясконцай падзякай пераможцам.

Вечная слава сапраўдным героям!

Нізкі паклон нашым дарагім ветэранам.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра, кахання і шчасця. Няхай у кожным беларускім доме заўсёды будуць мір, дабрабыт і згода.

Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.